Навiны
«Мінсктранс» паведаміў аб змяненні работы пасажырскага транспарту ў сувязі з закрыццём руху па вул. Талстога
У Мінску ў сувязі з закрыццём руху па вул. Талстога з 05:00 16 жніўня ўнесены змяненні ў работу пасажырскага транспарту. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на «Мінсктранс».
У чым каштоўнасць праекта Выдавецкага дома «Звязда» «Час выбраў»
Чатырыста сорак чатыры старонкі, фармат — амаль кананічны in quarto, рэдкі для сучаснага кнігавыдання, які адразу наводзіць чытача на думку: перад намі фундаментальная праца. У аснову масава-палітычнага выдання «Час выбраў» («Время выбрало» / Максим Осипов, Ольга Ануфриева. — Минск: Звязда, 2025) ляглі матэрыялы аднайменнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», прысвечанага тэме станаўлення і развіцця суверэннай Беларусі. Афіцыёз, нуда? Ні ў якім разе. Перад намі плён карпатлівай працы ў архівах і апісанне падзеі гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы праз адлюстраванне сучаснай перыёдыкі, пачынаючы з 1994 года, калі Прэзідэнтам маладой краіны, што пасля распаду СССР балансавала на мяжы бездані, стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Верагоднасць выйгрышу ў латарэю павялічваецца ў разы, калі купляць латарэйныя білеты альбо выпісваць «Звязду»
Лукашэнка: Асноўная праблема — так званы пакет інвестыцыйных праектаў
Якія пытанні Прэзідэнт паставіў перад «БелВітуніфармам».
«Нёман» у серыі пенальці абыграў «Клаксвік» і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Каманда з Гродна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў раўнд плэй-оф Лігі канферэнцый УЕФА. Матч у адказ 3-га адборачнага раўнда з фарэрскім клубам «Клаксвік» завяршыўся ў чацвер позна вечарам.
Сяброўства пашырае «Дыпламатыя перакладу»
Газета «Літаратура і мастацтва» традыцыйна, на працягу многіх гадоў, знаёміць свайго чытача з творамі прозы і паэзіі іншых літаратур свету. Тэматычны выпуск «Дыпламатыя перакладу» стаў сапраўдным мостам творчага сяброўства беларускіх пісьменнікаў, перакладчыкаў з мастакамі слова іншых краін свету.
Найбуйнейшая кніжная сетка краіны адзначае сваё 80-годдзе!
На працягу 80 гадоў крамы «Белкнігі» радуюць чытачоў навінкамі якаснай беларускай і замежнай літаратуры. Сёння прадпрыемства налічвае 83 кнігарні ў розных рэгіёнах Беларусі. Заўзятыя пакупнікі ведаюць: тут заўсёды можна знайсці цікавую і займальную кнігу, вучэбны дапаможнік ці падарункавае выданне для асаблівых момантаў.
Гродзенскі «Нёман» правядзе паядынак у адказ 3-га раўнда Лігі канферэнцый УЕФА
Футбалісты гродзенскага «Нёмана» правядуць паядынак у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.
Паглядзелі, як пракладвае тунэль мінскага метро брутальная машына з пяшчотным імем
Алеся — для Беларусі імя знакавае: глыбока нацыянальнае, пяшчотнае і трапяткое — тут і знакаміты шлягер, і вершы класікаў літаратуры, і найстарэйшы ў краіне аднайменны жаночы часопіс (медыя выпускаецца, дарэчы, нашым Выдавецкім домам «Звязда»). Таму, даведаўшыся пра «імя» ТПМК — «Алеся», мы вырашылі: гэта знак. І спусціліся пад зямлю, каб паглядзець, як брутальная машына з пяшчотным і трапяткім жаночым імем пракладвае мінскае метро.
Камбайнер філіяла «Альшанка-Агра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт»: Аднолькавага сцэнарыя жніва не бывае
Сёлетняя ўборачная кампанія для яго 23-я па ліку, а яшчэ да таго, каб самастойна сесці за штурвал, працаваў памочнікам у бацькі — Пятра Зябко. Таму можа сцвярджаць, што сын песціць бацькаўскую ніву і працягвае справу Пятра. З году ў год Аляксандр паказвае добрыя вынікі, выходзячы ў перадавікі абласнога ўзроўню: летась на камбайне New Holland намалаціў зерня, зернебабовых, рапсу і кукурузы болей за 12 тысяч тон.