Навiны
Турчын: галоўная мэта праграмы дзейнасці ўрада — забяспечыць збалансаваны эканамічны рост
Галоўная мэта праграмы дзейнасці ўрада — забяспечыць сацыяльную стабільнасць у грамадстве і збалансаваны эканамічны рост.
Урад Ізраіля адобрыў план пашырэння аперацыі ў сектары Газа
Урадавая дэлегацыя на чале з Каранкевічам накіравалася з візітам у Зімбабвэ
Урадавая дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Віктарам Каранкевічам накіравалася з візітам у Зімбабвэ. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Якія задачы паставіў Прэзідэнт перад прэм’ер-міністрам напярэдадні візіту ў Маскву
4 красавіка Прэзідэнт прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. У цэнтры ўвагі — візіт урадавай дэлегацыі на чале з кіраўніком урада ў Расію, запланаваны на 7 красавіка.
«Не проста кадравыя рашэнні, а стратэгічны курс»
— Я хачу, каб у нас у гэтай пяцігодцы як мінімум эканомікай займаліся вельмі вопытныя, моцныя людзі, арганізатары і эканамісты... Новае пакаленне, як было абяцана, сёння кіруе краінай. Гэта тое пакаленне, якое сёння павінна, атрымаўшы вопыт, навучыўшыся нечаму ў старэйшага пакалення, рухаць нашу краіну наперад.
Галоўчанка: У няпросты для эканомікі перыяд фінансавая сістэма пацвердзіла сваю ўстойлівасць
Новы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, які да гэтага займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі, пракаменціраваў сваё назначэнне і падзяліўся планамі. Аб гэтым ён расказаў у час прадстаўлення членам праўлення Нацбанка, перадае БелТА.
Як дапамагчы глебе стаць больш урадлівай?
Што трэба ўлічваць пры барацьбе за ўраджай? Чаму расце колькасць хвароб і шкоднікаў? Чым можна «прыправіць» глебу, каб павысіць яе ўрадлівасць? Па адказы на гэтыя пытанні звярнуліся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Гэта вядучая навуковая арганізацыя, якая аб’яднала спецыялістаў у галіне батанікі, фізіялогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Сярод кірункаў работы ўстановы — ахова і эфектыўнае выкарыстанне біярэсурсаў, даследаванне фізіялагічных і біяхімічных механізмаў фарміравання прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін, распрацоўка адаптыўных метадаў земляробства.
Камісію для прапаноў па новым складзе ўрада Беларусі ўзначаліў Крутой
Камісію для выпрацоўкі прапаноў па фарміраванні новага складу ўрада ўзначаліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой. Такую інфармацыю агучылі ў навінным эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
Ад чаго залежыць багаты ўраджай?
Сёлетняя анамальна цёплая зіма, а цяпер яшчэ і добрыя замаразкі амаль без снегу — тэма не толькі дзяжурных размоў аб надвор’і. Ці будзем з ураджаем? — вось важнае і для краіны, і, бадай, для кожнага асобна ўзятага яе жыхара пытанне. І калі для асобнай прыватнай гаспадаркі яно не крытычнае, дык у маштабах дзяржавы — гэта адзін з найважнейшых складнікаў харчовай бяспекі і экспартнага патэнцыялу, якія, у сваю чаргу, адны з галоўных умоў захавання суверэнітэту і незалежнасці. Нездарма нават падчас урачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, якая прайшла нядаўна ў Палацы Незалежнасці, Прэзідэнт цікавіўся ў вучоных, якія наступствы могуць быць на азімых пасевах у сувязі з неверагодна цёплай зімой. Тыя запэўнілі кіраўніка дзяржавы, што хвалявацца пакуль асаблівых нагод няма.