Навiны
Мінпыроды вызначыла дваццаць лепшых супрацоўнікаў
Вызначаны 20 лепшых супрацоўнікаў прыродаахоўнай галіны. Урачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Дошкі гонару адбылася ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Якія выгады раздзельнага збору смецця?
Прэзідэнтам краіны пяць гадоў таму пастаўлена задача перапрацоўваць 50–60 % адходаў і актыўней выкарыстоўваць другасную сыравіну. У Гродзенскай вобласці гэты паказчык можа быць дасягнуты ўжо сёлета. Лідарам у гэтым кірунку з’яўляецца Гродзенскі завод па ўтылізацыі і механічнай сарціроўцы адходаў. Летась тут пачалі выпуск RDF-паліва, а ў найбліжэйшы час будуць здабываць жвір з будаўнічых адходаў.
Край першабытнага лесу
Гісторыя гэтай найстарэйшай айчыннай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі цесна звязана з экспедыцыяй заолага, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоля Фядзюшына ў вярхоўі Бярэзіны. Там, сярод загадкавых балот, магутных бароў і карункавага сеціва лясных рэчак і ручаёў, навукоўцы знайшлі амаль знішчаны ў нашай краіне від — баброў. Каб захаваць экасістэму гэтага «страчанага свету» і аднавіць папуляцыю самага буйнога грызуна Еўразіі, 100 гадоў таму, 30 студзеня 1925-га, быў створаны Бярэзінскі біясферны запаведнік. Падрабязней аб найбольш значных кірунках яго дзейнасці расказаў дырэктар запаведніка Андрэй Пракошын.
Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў абмеркавалі ў Мінску
Міжнародная галіновая навукова-практычная канферэнцыя «Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў: перспектывы і дасягненні» адбылася сёння ў Мінскім міжнародным выставачны цэнтры ў рамках выставы «Мая Беларусь». Падчас мерапрыемства, прымеркаванага да Дня беларускай навукі, былі абмеркаваны спосабы адаптацыі да змен климату, развіццё галіновых інфармацыйных тэхналогій, актуальныя пытанні навуковай працы ў прыродаахоўных арганізацыях. Значная ўвага была ўдзелена прыцягненню моладзі да даследчай дзейнасці ў экалагічным напрамку.
Каб і смачна, і экалагічна...
«Па маіх разліках пры расфасоўцы 20 кілаграмаў карамелі па 150 грамаў трэба на 23 пакавання больш, чым пры 200 грамовым пакаванні...». Так у лісце на адрас рэдакцыі сваё меркаванне аб перарасходзе ўпаковачнага матэрыялу пры дробным фасаванні цукерак выказаў спадар Павел Лявонцьевіч, чытач «Звязды» з Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вясковец патлумачыў, што апошнія дзесяць гадоў купляе прадукты ў аддзяленні пошты, побач з якім жыве.