Навiны
Фестываль «Вытокі» пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня
Яркае беларускае лета пачынаецца маштабным фестывалем «Вытокі». Сёлета спартыўна-культурнае свята 5–7 чэрвеня прыме адзін з самых найпрыгажэйшых гарадоў Віцебшчыны — Паставы.
У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» прайшло мерапрыемства #GreatBusіnessDay
Тэма чарговай сустрэчы — «Тэндэнцыі і выклікі — бізнес-клімат у эпоху магчымасцяў», паведамілі ў прэс-службе парка.
Мікалай Кудзяньчук лічыць, што сёння дэпутат — не проста заканатворца
«Гэта мая асабістая адказнасць перад людзьмі».
Навялі парадак на могілках: старыя дрэвы спілаваны за кароткі тэрмін
Вельмі прыемна было прачытаць шчырыя словы падзякі, адрасаваныя праз нашу газету кіраўніцтву Стайскага сельвыканкама жыхаркай г. Лепеля Віцебскай вобласці Наталляй Седзінай.
Гэтыя паролі хакеры ўзламаюць за пару секунд — хутчэй за ўсё, і ваш таксама
У «Лабараторыі Касперскага» расказалі, якія паролі хакеры падбяруць за пару секунд, паведамляе ТАСС. І, мяркуючы па ўсім, пад пагрозай большасць радавых карыстальнікаў. Бо ўсё роўна, лікавы ў вас пароль, літарны або разнародны. Калі ў ім 5-7 знакаў, на ўзлом сыдуць лічаныя імгненні. Усё таму, што камп’ютэр з добрай відэакартай дазваляе зламысніку рабіць 15 млн спробаў падбору ў секунду.
Як сталічны рэгіён робяць прыгажэйшым?
Вярбовая алея ў Салігорску і фантан, які свеціцца, у Капылі — гэтыя і іншыя аб’екты ўпрыгожылі райцэнтры Мінскай вобласці за некалькі месяцаў Года добраўпарадкавання. Аб тым, як сталічны рэгіён робяць прыгажэйшым, журналістам расказалі ў горадзе-спадарожніку Смалявічы, дзе, як было адзначана, паспяхова рэалізоўваюцца комплексныя праекты па стварэнні камфортнага гарадскога асяроддзя. Смалявічы — лідар па добраўпарадкаванні ў вобласці.
Беларусь прыме ўдзел у парламенцкім форуме БРІКС у Бразіліі
Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў 3-5 чэрвеня ў горадзе Бразіліа прыме ўдзел у ХІ парламенцкім форуме БРІКС. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Як дапамагчы дзіцяці выбудаваць здаровыя адносіны з гаджэтамі?
Выхоўваць дзяцей у лічбавую эпоху няпроста. Бацькі часта не ведаюць, як засцерагчы сваіх дзяцей у анлайн-прасторы, як збалансаваць рызыкі і магчымасці, звязаныя з інтэрнэтам і лічбавымі прыладамі. А часам мамы і таты проста не паспяваюць за імклівым развіццём сучасных тэхналогій і не заўсёды разумеюць, чым менавіта іх дзеці займаюцца, каля сядзяць за камп'ютарамі ці планшэтам. Пра гэта паведамляе ААН.
Беларусь з 1 чэрвеня абнуліць экспартныя пошліны на нафтапрадукты
Беларусь з 1 чэрвеня абнуліць экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 мая 2025 года № 299 афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.