Навiны
Музею касманаўтыкі ў сярэдняй школе Брэсцкага раёна нададзены статус народнага
Вёска Тамашоўка — малая радзіма першага беларускага касманаўта Пятра Клімука — вядома сваім музеем касманаўтыкі далёка за межамі раёна. Унікальная калекцыя, якая налічвае ўжо больш за 2 тысячы экспанатаў, сабраных за 48 гадоў існавання музея, уключае ў сябе сапраўдныя дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і нават школьную парту, за якой сядзеў наш вядомы суайчыннік.
Мінчан папярэдзілі аб зеленаватым колеры вады ў кранах. Нічога небяспечнага ў гэтым няма
Мінчан папярэдзілі аб магчымых зменах колеру вады ў кранах пачынаючы з 11 лістапада. Пра гэта паведаміла БелТА.
Паднябесная дзеліцца са светам «інтэлектуальнымі дывідэндамі»
Інтэлектуальная эканоміка Кітая пашыраецца ашаламляльнымі тэмпамі, перадае «Сіньхуа».
Саветы бяспекі Беларусі і Расіі падпісалі план супрацоўніцтва на наступныя два гады
План супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Беларусі і апаратам Савета бяспекі Расіі на 2026—2027 гады падпісаны 5 лістапада ў Маскве на сустрэчы дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча і сакратара Савета бяспекі РФ Сяргея Шайгу. Яна адбылася на палях штогадовай нарады сакратароў саветаў бяспекі краін СНД, паведамляе БелТА.
Небяспечныя ласункі выявілі ў продажы ў Гомельскай вобласці
Гомельская абласная інспекцыя Дзяржстандарта спыніла рэалізацыю ў рознічнай гандлёвай сетцы ласункаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, паведамляе БелТА.
Катэгорыю тых, хто падлягае абавязковай дактыласкапіі, прапанавана пашырыць у Беларусі. Каго гэта закране?
Катэгорыю тых, хто падлягае абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі, прапанавана пашырыць у Беларусі. Гэта прадугледжана законапраектам «Аб змяненні законаў», які прыняты сёння ў першым чытанні, паведаміла БелТА.
ДПК: Уезду ў Еўрасаюз чакаюць звыш 6,2 тыс. транспартных сродкаў
Уезду ў Еўрасаюз чакаюць звыш 6,2 тыс. транспартных сродкаў, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце (ДПК).
Міністэрства аховы здароўя: аднаго з пацярпелых на «Беларуськаліі» перавялі з рэанімацыі ў апёкавае аддзяленне
Стан аднаго з чатырох пацярпелых падчас інцыдэнту на «Беларуськаліі» дазволіў урачам БХМД Мінска перавесці яго з рэанімацыйнага аддзялення ў апёкавае, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — верасні склаў звыш $63,7 млрд
У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені — верасні гэтага года склаў $63,7332 млрд — 99,5 % да аналагічнага перыяду 2024 года. Такія статыстычныя даныя апублікаваныя на сайце Белстата, паведаміла БелТА.
Шатдаўн урада ЗША стаў самым працяглым у гісторыі краіны
Частковае прыпыненне работы федэральнага ўрада ЗША (шатдаўн), якое пачалося апоўначы 1 кастрычніка, ужо стала самым працяглым у гісторыі краіны, перадае БелТА.