Навiны
У «Піянеры» падвялі вынікі «Лістападзіка-2025»
Сёння ва ўрачыстай атмасферы ў сталічным кінатэатры «Піянер» агучылі вынікі конкурсу для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік-2025». Званне «найлепшага» журы прысудзіла кінастужцы «Планета 7693» рэжысёра Гойкі Беркуляна з Чарнагорыі.
Якія сацыяльныя аб’екты здадзены ў эксплуатацыю сёлета, расказалі ў Мінгарвыканкаме
Якія сацыяльныя аб’екты Мінска здадзены ў эксплуатацыю сёлета, расказала ў прэс-цэнтры БелТА старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.
Блогеры-аферысты затрыманы на Гродзеншчыне
Аператыўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрыманы вядомыя блогеры: 17-гадовы гродзенец і яго 37-гадовая сужыцелька, паведамляе прэс-служба МУС.
Папярэдзіць аб рызыках
У Беларусі праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам», закліканая папярэдзіць насельніцтва аб рызыках, якія ўзнікаюць з надыходам першых замаразкаў. Актыўны ўдзел у ёй прымаюць не толькі супрацоўнікі МНС. Перш за ўсё, вядома, мяркуецца знізіць колькасць выпадкаў гібелі людзей ад знешніх прычын.
З пачаткам ацяпляльнага сезона вырасла колькасць пажараў
Па ўсёй краіне супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прафесійна спраўляюцца з вогненнай стыхіяй, у прамым сэнсе выцягваюць людзей з таго свету. Аднак не заўсёды ў крытычнай сітуацыі ёсць каму выклікаць ратавальнікаў, а чалавеку, каб атруціцца чадным газам, як вядома, дастаткова ўсяго некалькіх хвілін...
Беларускія тавары будуць шырока прадстаўлены на выстаўцы ў Шанхаі
Беларусь возьме ўдзел у восьмай Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту EXPO (Chіna Іnternatіonal Іmport Expo 2025), якая 5-10 лістапада адбудзецца ў кітайскім горадзе Шанхай, паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.
Упаў з моста, але зачапіўся за канструкцыю. На дапамогу жыхару Веткі выязджаў АСВОД
Жыхар Веткі зваліўся з аўтамабільнага моста праз раку Сож, паведамілі БелТА ў Гомельскай абласной арганізацыі АСВОД.
У Беларусі паскорыўся рост крэдытавання ў нацыянальнай валюце
На гэты трэнд звяртаюць увагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макрааглядзе.
Завышаныя абяцанні і кантакты выключна ў месенджарах — прыкметы махлярскіх аб’яў
Завышаныя абяцанні, адсутнасць канкрэтыкі і кантакты толькі праз месенджары могуць быць прыкметамі махлярскіх аб’яў. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Мінск да Новага года ўпрыгожаць 28 святочных ёлак
Мінск да Новага года ўпрыгожаць 28 святочнымі ёлкамі. Пра гэта паведаміла БелТА.