Навiны
У краіне дашкольную адукацыю атрымліваюць дзеці ў 2760 установах
І гэта — толькі дзіцячыя сады, санаторныя дашкольныя ўстановы і дашкольныя цэнтры развіцця. Калі ж казаць пра ўсе ўстановы, якія рэалізоўваюць праграму дашкольнай адукацыі, то іх у краіне — 3721, а агульная колькасць дашкалят, якія ў іх выхоўваюцца — 338,3 тысячы. У першым паўгоддзі 2025 года маленькіх выхаванцаў прынялі пяць новых дзіцячых садкоў на 1060 месцаў: па два ў Віцебскай і Мінскай абласцях і адзін, на 190 месцаў, у Мінску.
Да канца года плануецца адкрыццё яшчэ дзевяці новых устаноў на 2015 месцаў. Уражальная лічба — з 2021 года ўведзена ў эксплуатацыю 48 устаноў дашкольнай адукацыі на 9836 месцаў.
Беларускі рубель аслабеў да асноўных валют на таргах 14 ліпеня
Долар, юань, расійскі рубель узняліся ў кошце на таргах 14 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.
Амаль 40% азімага ячменю ўбрана ў Беларусі
У Беларусі ўбрана 90,4 тыс. га азімага ячменю — 36,9% уборачнай плошчы. Аб гэтым піша БелТА.
Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 14 ліпеня
У Беларусі 14 ліпеня чакаюцца дажджы, навальніцы і да плюс 30 градусаў цяпла. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вучоныя паведамілі аб хуткім росце актыўнасці на Сонцы
Хуткае павелічэнне ўспышачнай актыўнасці назіраецца на Сонцы з 11 ліпеня. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на Лабараторыю сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук.
Іванец назваў тры асноўныя напрамкі ў рабоце РГА «Белая Русь»
Старшыня РГА «Белая Русь» Андрэй Іванец назваў тры асноўныя напрамкі ў рабоце аб’яднання, перадае БелТА.
Андрэй Іванец выбраны старшынёй РГА «Белая Русь»
Андрэй Іванец выбраны старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Такое рашэнне прынята на першым пасяджэнні Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання ў прысутнасці дэлегатаў VI нечарговага з’езда РГА «Белая Русь», перадае БелТА.
Пярцоў аб задачах РГА «Белая Русь»
«Заняць запатрабаваныя нішы і сканцэнтравацца на развіцці грамадства».