Top.Mail.Ru

Навiны

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»

Неабходныя новаўвядзенні ў гэтай сферы неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. У сакавіку Аляксандру Лукашэнку прадставілі праект адпаведнага ўказа, дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, выказаных на нарадзе ў маі мінулага года. Аднак Прэзідэнт адправіў дакумент на дапрацоўку. Адно з галоўных яго патрабаванняў датычылася зручнасці выкарыстання норм дакумента, змянення стылю і метадаў работы кантралюючых органаў з акцэнтам на павышэнне эфектыўнасці работы. Зацікаўленым дзяржорганам ставілася задача знайсці кампраміс, перагледзець падыходы і выдаць дакумент належнай якасці. Да гэтага пытання кіраўнік дзяржавы вяртаўся і на мінулым тыдні, падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

Спаса-Ефрасіннеўскі мітрапаліцкі жаночы манастыр па праву з’яўляецца духоўным цэнтрам Беларусі, месцам прыцягнення ўсіх хрысціян

Спаса-Ефрасіннеўскі мітрапаліцкі жаночы манастыр па праву з’яўляецца духоўным цэнтрам Беларусі, месцам прыцягнення ўсіх хрысціян

Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы суайчыннікаў з 900-годдзем заснавання святой абіцелі. Падчас святкавання ў Полацку прывітальны адрас кіраўніка дзяржавы зачытала намеснік Прэм’ер-міністра, старшыня рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы святкавання юбілею манастыра Наталля Пяткевіч.

Брэсцкі тэатр лялек прадставіў у Полацку спектакль аб прападобнай Ефрасінні

Брэсцкі тэатр лялек прадставіў у Полацку спектакль аб прападобнай Ефрасінні

У Полацку ўпершыню прадставілі спектакль «Евфросиния Полоцкая. Святыя літары» Брэсцкага тэатра лялек, паведамляе БелТА.


У Заслаўі пачаліся археалагічныя раскопкі на тэрыторыі замка

У Заслаўі пачаліся археалагічныя раскопкі на тэрыторыі замка

З першых дзён чэрвеня пачаліся палявыя работы на тэрыторыі Заслаўскага замка (гісторыка-культурная каштоўнасць «Гарадзішча Вал») — аб’екце, які мае асаблівае значэнне для гісторыі Беларусі. Археолагі прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яго далейшай кансервацыі і музеефікацыі.


Геапалітычная гульня на газаправодах: як «Паўночны паток — 2» стаў ключом да палітычнага ўплыву і фінансавых інтрыг

Геапалітычная гульня на газаправодах: як «Паўночны паток — 2» стаў ключом да палітычнага ўплыву і фінансавых інтрыг

Унутры заходняй кааліцыі паміж Еўрасаюзам і Злучанымі Штатамі ўзнікла чарговая падстава для напружання. 9 мая суд швейцарскага кантона Цуг зацвердзіў міравое пагадненне паміж кампаніяй Nord Stream 2 AG (аператарам «Паўночнага патоку — 2») і яе крэдыторамі, што створыць юрыдычныя ўмовы для запуску абодвух газаправодаў у найбліжэйшы час. У сваю чаргу цяперашні канцлер Германіі Мерц днямі заявіў: яго краіна зробіць усё магчымае, каб не дапусціць запуску «паўночных патокаў». А старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пагражае ўключыць у чарговы, 18-ы па ліку, пакет санкцый абодва «паўночныя патокі». Паспрабуем разабрацца, якая «чорная кошка» прабегла паміж партнёрамі.

Міжраённы артраскапічны цэнтр, дзе будуць выконвацца аперацыі на суставах, ствараецца ў Лідзе

Міжраённы артраскапічны цэнтр, дзе будуць выконвацца аперацыі на суставах, ствараецца ў Лідзе

Майстар-клас па рабоце на сучасным артраскапічным комплексе даў у Лідскай раённай бальніцы галоўны пазаштатны траўматолаг Міністэрства аховы здароўя, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Міхаіл Герасіменка.

Вядома, што дэлегацыі Расіі і Украіны зноў сустрэнуцца ў Турцыі
366

Вядома, што дэлегацыі Расіі і Украіны зноў сустрэнуцца ў Турцыі

Расія і Украіна прыйшлі да згоды аб наступным раўндзе перагавораў. Турцыя чакае сустрэчу, заявіў кіраўнік МЗС прымаючай краіны Хакан Фідан, піша «РИА Новости».

Аляксандр Турчын правёў сустрэчы з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана ў Душанбэ

Аляксандр Турчын правёў сустрэчы з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана ў Душанбэ

У рамках рабочага візіту Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Душанбэ, куды ён накіраваўся для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, 4 чэрвеня адбыўся шэраг сустрэч з калегамі — прэм’ерамі Таджыкістана і Казахстана.

Расія і Беларусь плануюць запусціць бесперасадачныя прыгранічныя цягнікі
291

Расія і Беларусь плануюць запусціць бесперасадачныя прыгранічныя цягнікі

Беларускі і расійскі бакі плануюць зрабіць прыгранічныя паездкі на чыгуначным транспарце бесперасадачнымі, паведамляе Беларуская чыгунка (БЧ).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю