Навiны
Зніжэнне беспрацоўя, павелічэнне колькасці занятых у эканоміцы і даходаў насельніцтва
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі выканання Генеральнага пагаднення паміж Урадам, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў за першую палову бягучага года. Гэты дакумент замацоўвае дамоўленасці сацыяльных партнёраў па дасягненні тых ці іншых паказчыкаў у найважнейшых для кожнага работніка пытаннях — аплата працы, занятасць, сацыяльная падтрымка, прадастаўленне дадатковых гарантый і многае іншае.
Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху
Маладыя спецыялісты па ўсёй краіне пачалі работу. Наперадзе іх чакае цікавы шлях. А мы сустрэліся з маладым чалавекам, які пра гэты шлях ужо мае што расказаць. Знаёмцеся: Вадзім Краўцэвіч, загадчык Мажэйкаўскай амбулаторыі ў Лідскім раёне. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па мэтавым накіраванні ад Лідскай ЦРБ. Прыехаў у амбулаторыю па размеркаванні, адразу загадчыкам. За яго плячыма — чатыры гады адпрацоўкі. Пагаварылі з маладым урачом аб яго рабоце і планах на будучыню.
Як сёння рыхтуюць сурдапедагогаў, расказала спецыяліст
У дзіцяці пасля кахлеарнай імплантацыі (хірургічнае аднаўленне слыху) маўленне не фарміруецца спантанна — павінны быць створаны спецыяльныя ўмовы. Аб гэтым расказала дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя М. Танка Вера Хітрук, паведамляе БелТА.
Веласіпед як лекі. Чаму ўрачы рэкамендуюць круціць педалі
Рэгулярныя велапрагулкі — выдатны спосаб не толькі прыемна правесці час, але і ўмацаваць арганізм. Чым карысная язда на веласіпедзе і як прыступіць да трэніровак, расказала загадчыца Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга, паведамляе «Минск-Новости».
Каледжы Беларусі прынялі больш за 30 тыс. чалавек на ўзровень прафтэхадукацыі сёлета
Каледжы Беларусі прынялі больш за 30 тыс. чалавек на ўзровень прафтэхадукацыі сёлета, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі — начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова.
Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць перадаць замежным спецслужбам сваю медкарту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з беларускімі журналістамі 22 жніўня заявіў пра гатоўнасць перадаць замежным спецслужбам сваю медкарту, паведамляе БелТА.
У сталічных школах будуць рыхтаваць будучых урачоў і медсясцёр
З верасня, у 2025/2026 навучальным годзе, у школах і гімназіях сталіцы адкрыюць 16 класаў медыцынскага профілю. Пра гэта паведаміў журналістам 22 жніўня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, паведамляе «Минск-Новости».
Каледжы Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца асноўны прыём дакументаў у каледжы на атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.
V З’езд беларускага таварыства «Веды» адбудзецца 30 кастрычніка
V З’езд рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» адбудзецца 30 кастрычніка, паведамляе БелТА.
У Клімавіцкім раёне працягваюцца пошукавыя работы
Пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж — 2025» праходзіць на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны з канца ліпеня да сярэдзіны жніўня 1941 года каля вёсак Кісялёва Буда і Мілаславічы.