Навiны
Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў Br 2613,5
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2025 года склала Br 2613,5, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі ўвялі новыя правілы ўтрымання прыватных дамоў
Урад Беларусі ўнёс у Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў некаторыя змены. Пастанова Саўміна ад 16 мая 2025 года за № 267 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
МАЗ пашырае лінейку аўтобусаў трэцяга пакалення
Мінскі аўтамабільны завод пашырае лінейку аўтобусаў трэцяга пакалення — грамадскасці прадстаўлены МАЗ 303 на кампрыміраваным прыродным газе ў рамках фестывалю «Транспартфэст» у Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.
Сезонныя абмежаванні пачалі дзейнічаць на рэспубліканскіх дарогах Беларусі
У Беларусі ўведзены часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын пры праездзе па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах агульнага карыстання з асфальтабетонным пакрыццём, паведамляе БелТА.
Беларуская дэлегацыя на чале з Сергяенкам прыбыла з афіцыйным візітам у Егіпет
Па запрашэнні старшыні Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі алі Аль-Гебалі дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам прыбыла з афіцыйным візітам у Арабскую Рэспубліку Егіпет. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» другі раз запар сталі чэмпіёнкамі Беларусі
МУС правядзе прафілактычную акцыю «На варце лічбавай бяспекі»
Футбалісты гродзенскага «Нёмана» сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі
Гэты трафей клубу з Гродна дастаўся ўжо ў трэці раз — упершыню ўладальнікамі ганаровага трафея яны сталі яшчэ ў далёкім 1993-м, паўтарыць поспех змаглі толькі праз 31 год — летась. І вось другі год запар Кубак зноў у горадзе над Нёманам.
Зрабіў дублікат ключа, пракраўся ў чужое жыллё і выкраў больш як 95 тысяч рублёў
Затрыманы па гарачых слядах.