Навiны
У Беларусі прыступаюць да паэтапнага ўкаранення электронных сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ
Для абітурыентаў працягваюць распрацоўваць сэрвісы, якія робяць працэс паступлення больш зразумелым і зручным. Так, у Беларусі прыступаюць да паэтапнага ўкаранення электронных сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ. Анлайн-дакумент змогуць атрымаць удзельнікі будучай уступнай кампаніі. Маштабнае ўкараненне электроннай чаргі і сертыфікатаў стане важным крокам да стварэння адзінай базы абітурыентаў, тлумачыць дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.
БНТУ рыхтуецца прыняць Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы
На 5 дзён беларуская сталіца стане цэнтрам інжынерна-тэхналагічнай думкі. З 21 да 25 кастрычніка 2025 года ў БНТУ пройдзе ХІV Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы. Гэта падзея стане ўнікальнай пляцоўкай для ўзаемадзеяння вядучых навучальных устаноў, вучоных і студэнтаў з Расіі і Беларусі, якія аб’ядналі агульныя інтарэсы ў сферы інжынерыі і сучасных тэхналогій.
Эксперты абмеркавалі якасць, традыцыі і прыярытэты юрыдычнай адукацыі
Юрфак БДУ, які сёлета адзначае 100-гадовы юбілей, адыгрывае ключавую ролю ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіцці айчыннай прававой навукі і станаўленні беларускай школы права. За векавую гісторыю яго выпускнікамі сталі больш за 35 тысяч юрыстаў.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка адказаў на пытанні маладых спецыялістаў Міншчыны
Арэнднае жыллё, заходняя прапаганда, беспрацоўе...
«Толькі вы можаце зрабіць сваё жыццё». Лукашэнка даў моладзі параду на будучыню
Ужо праз дзесяць гадоў сённяшнім маладым людзям трэба не толькі будаваць новую Беларусь, але і адказваць за яе. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час адкрыцця Мінскага гарадскога Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, паведамляе БелТА.
У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту
У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту. Пра гэта БелТА расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі — начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Лазар.
Архіепіскап Станеўскі: «Наступіў час, калі Папа можа наведаць Беларусь»
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Іосіф Станеўскі перадаў Папу Рымскаму Льву XIV афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў іерарх у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі «Vatican News», паведамляе БелТА.
Вярхоўны Суд прызнаў карніка Вінніцкага вінаватым у генацыдзе беларускага народа
Як МНС Беларусі пакарае сацсеткі
У афіцыйнага акаўнта Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі больш за 235 тысяч падпісчыкаў і больш за 7 мільёнаў лайкаў у TіkTok. Відэа збіраюць тысячы каментарыяў ад карыстальнікаў: «Вы робіце мой дзень», «Я ваш фанат», або «Ганаруся, што таксама з Беларусі». Актыўна МНС і на іншых пляцоўках. А ўсё таму, што ў ведамстве лічаць: з народам трэба размаўляць не толькі сухімі прэс-рэлізамі і строгімі зводкамі.