Навiны
Беларускаму партызану Хонінаву прысвячаецца
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Элісце (Калмыкія, Расійская Федэрацыя) выйшла кніга беларускага партызана і калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава «Ландшафт дружбы». Пад адной вокладкай сабраны яго творы на розных мовах, а таксама вершы і апавяданні, прысвечаныя легендарнаму партызану, які за ўдзел у антыфашысцкім супраціўленні на тэрыторыі Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Казахстан узнагародзіў беларускіх пісьменнікаў
Добрая вестка прыйшла з Алматы. Генеральны дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Аўэзава Кенжэхан Матыжанаў адзначаў падзякамі «...за каштоўны ўклад у развіццё беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў» групу беларускіх пісьменнікаў і арганізатараў выдавецкай справы.
Якую ролю адыгрывае пісьменнік у сучасным грамадстве?
Кожны год у рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу праходзіць сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», які збірае публіцыстаў, паэтаў, празаікаў, крытыкаў, прадстаўнікоў улады і творчай інтэлігенцыі. Калі кніжная выстаўка дае магчымасць паказаць навінкі, наладзіць сустрэчы з чытачамі, то сімпозіум — месца, дзе ўздымаюцца праблемныя пытанні. Для літаратараў гэта выдатная магчымасць пагаварыць пра тое, як мяняецца грамадства і якую ролю на пэўным гістарычным этапе павінны адыгрываць пісьменнікі, як ім лепш узаемадзейнічаць з чытацкай аўдыторыяй.
Карлюкевіч: Мару пра тое, што зробленае перакладчыкамі беларускай літаратуры ў XXI стагоддзі будзе дбайна вывучацца
12 сакавіка ў Мінску адкрылася XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Больш за 20 краін прадстаўляюць на гэтым асветніцкім форуме сотні, тысячы новых кніг, выдадзеных у розных кутках свету. І не згубяцца, відавочна, сярод гэтага мноства шматколерных вокладак і кнігі беларускіх пісьменнікаў з паэтычнымі і празаічнымі творамі ў перакладзе на іншыя мовы. Пра гэта — наша размова са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам.
У Мінску пройдзе сімпозіўм «Пісьменнік і час»
Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» пройдзе ў Мінску 12-13 сакавіка ў межах XXXII Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу. Беларускія і замежныя публіцысты, празаікі, паэты, літаратуразнаўцы збяруцца, каб абмеркаваць наступную тэму: «Культура і інфармацыя як напрамкі развіцця гуманітарнай прасторы». Арганізатары традыцыйнага сімпозіума, які праводзіцца ў Беларусі, пачынаючы з 2015 года, — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
На фестывалі дзіцячага чытання ўсталяваны рэкорд
Традыцыяй стала правядзенне фестываля дзіцячага чытання «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!» ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Яго заснавальнікі поруч з музейнай установай — Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Беларусь», кнігарня «Акадэмкніга».
У Жодзіна прайшлі літаратурныя гастролі
Дзіцячую пісьменніцу Кацярыну Хадасевіч-Лісавую добра ведаюць чытачы ўсёй нашай краіны. Аўтар многіх кніг, большасць з якіх пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда» — удзельнік розных фестываляў дзіцячага чытання, часты госць у бібліятэках і школах.
Здабыткі рэгіёнаў — росквіт краіны
Ахілесава пята сучаснасці — легкавернасць. Сёння ў сусветным павуцінні генерыруюцца тоны дэзынфармацыі. Клююць на яе, як правіла, тыя, хто яшчэ не пасталеў, хто паддаўся спакусе кідкага «смажанага» факта, хто, урэшце, забыўся пра запаветы продкаў, традыцыі нашага народа, якія ствараюць абарону ад пастак. Інфармацыйны шум перашкаджае задумацца пра гэта. Але надзвычай важна ўспомніць, хто мы ёсць і чаго вартыя. Гэта дапамагла зрабіць навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні».
У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет анталогія сучаснай башкірскай паэзіі
У апошні час развіццё беларуска-башкірскіх літаратурных сувязяў набывае новы ўзровень. Ва Уфе пабывалі беларускія літаратары — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. У Беларусь не аднойчы прыязджаў старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў. А ў 2023 годзе ў Мінску і Мінскай вобласці прайшлі Дні башкірскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь. Падзея мела шырокі розгалас. Паэты і празаікі Башкартастана правялі вечар башкірскай паэзіі, пабывалі ў розных бібліятэках і музеях Мінска, выступілі перад самымі рознымі аўдыторыямі. Цікавасць да гасцей, іх творчасці была непадробная, самая шчырая.