Навiны
35-гадовы юбілей адзначае народны ансамбль народнай музыкі і песні «Асалода»
У 1986 годзе свае дзверы для дзяцей пасёлка адчыніла дзіцячая Роская школа мастацтваў. Маладыя выкладчыкі толькі пачыналі свой шлях. Класы сталі напаўняцца дзіцячымі галасамі, а з актавай залы даляталі гукі скрыпкі і фартэпіяна.
«Дэгустацыі будуць вясной». Прадпрымальнік з глыбінкі навучыўся вырошчваць крэветку ў нашых шыротах
У вёсцы Альхоўцы, што ў Ляхавіцкім раёне, набірае абароты ферма. Яе ўладальнік, прадпрымальнік Уладзімір Гатоўчыц, на справе даказвае, што і ў Беларусі можна вырасціць крэветку Розенберга.
На ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» адбылася рэканструкцыя камбікормавай вытворчасці
Дзякуючы рэканструкцыі, вытворчая магутнасць камбікормавай вытворчасці ўзрасце амаль на трэць, значна павялічыцца аб’ём сховішча для зерневай і бялковай сыравіны.
Мінская і Ульянаўская вобласці маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і іншых сферах
Пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла шэраг недахопаў у арганізацыі школьнага харчавання
У гэтым навучальным годзе прадстаўнікі органаў пракуратуры Гродзенскай вобласці сумесна з органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду праверылі якасць арганізацыі харчавання дзяцей у больш як 20 установах адукацыі абласнога і раённых цэнтраў. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
У Быхаве пройдзе конкурс на папулярызацыю ваенна-афганскай песні
Раённы агляд-конкурс афганскай песні і паэзіі «Час выбраў нас» адбудзецца ў Быхаве ў восьмы раз. У ім прымуць удзел навучэнцы школ і ўстаноў дадатковай адукацыі, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада і раёна.
Як развіваецца мэблевая вытворчасць на Віцебшчыне
Па выніках нарады, праведзенай у Віцебскай вобласці 24 кастрычніка, быў складзены пратакол даручэнняў Прэзідэнта. На яго падставе створаны рабочыя групы, мэта якіх — аказанне кансультацыйнай і іншай дапамогі ў рамках кампетэнцыі, а таксама штоквартальныя справаздачы кіраўніку дзяржавы аб становішчы спраў і развіцці Віцебшчыны. Групы ўзначалілі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.
Поўны цыкл гомельскага домабудавання ацанілі парламентарыі
У складзе парламенцкай групы ў абласны цэнтр прыбылі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — прадстаўнікі Гомельскай вобласці на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігарам Сергяенкам. Спікер і дэпутаты наведалі ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат».
У Столінскім раёне адбыўся Рэспубліканскі форум сельскай моладзі «Вёска — тэрыторыя развіцця»
Мерапрыемства аб’яднала каля сотні маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу і сацыяльнай сферы вёскі. Да работы форуму далучыліся прадстаўнікі профільных міністэрстваў, выканаўчай улады і БРСМ.
У Магілёве абмяркуюць метады і рэзервы павышэння прадукцыйнасці працы
Падчас двухдзённай (27-28 лістапада) міжнароднай канферэнцыі «Прадукцыйнасць працы. Рэзервы і метады павышэння эфектыўнасці» будуць разгледжаны шляхі павышэння культуры высокай прадукцыйнасці і эфектыўнасці на прадпрыемствах Магілёўскай вобласці, адбудзецца абмен вопытам, накіраваным на стварэнне беражлівай вытворчасці і выпрацоўку канкрэтных рашэнняў па павышэнні эфектыўнай эканомікі.