Навiны
Сталі вядомыя вынікі другога дня правядзення цэнтралізаванага экзамена
Цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах здавалі 56,7 тысяч выпускнікоў школ. Большасць — 46 тысяч школьнікаў — вырашылі праверыць сябе ў веданні рускай мовы, адпаведна, 10,7 тысяч выбралі беларускую. І тыя, і другія, на думку спецыялістаў Міністэрства адукацыі, паказалі добры вынік.
Абмежаванняў на наведванне лясоў усё менш, забарон няма
Абмежаванні на наведванне лясных угоддзяў дзейнічаюць у 17 раёнах чатырох абласцей Беларусі, сведчаць даныя анлайн-карты міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
Што адбылося ў другі дзень V Форума медыйнай супольнасці Беларусі
Форум — унікальная пляцоўка для абмену досведам, абмеркавання тэндэнцый і стратэгіі развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, магчымасць па заслугах ацаніць уменні майстроў друкаванага слова, адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства. Яго на пленарным пасяджэнні агучыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»
Неабходныя новаўвядзенні ў гэтай сферы неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. У сакавіку Аляксандру Лукашэнку прадставілі праект адпаведнага ўказа, дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, выказаных на нарадзе ў маі мінулага года. Аднак Прэзідэнт адправіў дакумент на дапрацоўку. Адно з галоўных яго патрабаванняў датычылася зручнасці выкарыстання норм дакумента, змянення стылю і метадаў работы кантралюючых органаў з акцэнтам на павышэнне эфектыўнасці работы. Зацікаўленым дзяржорганам ставілася задача знайсці кампраміс, перагледзець падыходы і выдаць дакумент належнай якасці. Да гэтага пытання кіраўнік дзяржавы вяртаўся і на мінулым тыдні, падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.
Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам V Форума медыйнай супольнасці Беларусі і ХХI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара»
Унікальная пляцоўка для абмену вопытам.
Удзельнікі медыяфоруму ў Гомелі ўсклалі кветкі да памятнага знака ахвярам генацыду
Навечна ў сэрцах.
Другі дзень медыяфоруму стартуе ў Гомелі
Выязныя студыі, клуб рэдактараў, «Залатая літара».
Вучоныя выявілі гіганцкую планету на арбіце маленечкай зоркі
У Гомелі 5 чэрвеня стартаваў V Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду»
Сёлета форум упершыню ахапіў адразу шэсць гарадоў Гомельскай вобласці. Таксама першы раз ён праходзіць у двухдзённым фармаце. Да ўдзелу ў V Форуме медыйнай супольнасці Беларусі заяўлена каля тысячы чалавек. Гэта не толькі супрацоўнікі вядучых беларускіх СМІ, рэгіянальнай прэсы, але і прадстаўнікі дзяржорганаў, прэс-службаў, блогеры, медыяэксперты і аналітыкі.