Максімальную колькасць балаў — 100 — па дзяржаўных мовах удалося атрымаць 979 навучэнцам, у тым ліку 715 — па рускай мове, 264 — па беларускай. І толькі адзін выпускнік не справіўся з экзаменацыйнай работай, атрымаўшы нуль балаў.
Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 62,6, па беларускай — 65,6, і гэтая лічба значна перавышае вынік мінулага года, які тады склаў 61,7 бала. І яшчэ аб станоўчым моманце — колькасць выпускнікоў, якія па выніках ЦЭ атрымалі высокія адзнакі, добра карэлюе ў працэнтных адносінах з ацэнкамі школьнымі. Інфармацыю аб выніках ЦЭ можна атрымаць на сайце УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў».
Алена ВІНАГРАДАВА
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА