Навiны
Трэцяя сесія Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання адкрыецца 16 верасня
Трэцяя сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адкрыецца 16 верасня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб змяненні законаў у сферы забеспячэння нацбяспекі
У Палату прадстаўнікоў урадам унесены новы законапраект, паведамляе БелТА.
У Палаце прадстаўнікоў прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства
Замацоўваецца адзіны падыход да юрыдычных асоб розных форм уласнасці па ўстанаўленні норм расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў
Спрашчэнне працэдур і аб’яднанне экспертыз. У Палаце прадстаўнікоў абмяркоўваюць карэкціроўку закона аб энергазберажэнні
У Палаце прадстаўнікоў праходзіць пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці па праекце закона «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб энергазберажэнні», перадае БелТА.
Законапраект аб органах і падраздзяленнях па НС дэпутаты плануюць разгледзець у першым чытанні 16 верасня
Праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях» дэпутаты плануюць разгледзець на трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў 16 верасня, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Генадзь Ляпешка, перадае БелТА.
На Магілёўшчыне дэпутаты і сенатары абмеркавалі пытанні дэмаграфічнай бяспекі і ролю органаў мясцовага самакіравання
Удзельнікі выязной сесіі Магілёўскага аблсавета паглядзелі на прыкладзе Асіповіцкага раёна, як укараняецца ў жыццё дзяржпраграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021–2025 гады. Яны азнаёміліся з выставай-прэзентацыяй прадуктаў здаровага харчавання, якія ствараюцца асіповіцкімі прадпрыемствамі, ацанілі магчымасці Цэнтральнай раённай бальніцы. Установа аховы здароўя аснашчана сучасным абсталяваннем і, як запэўнівае яе кіраўніцтва, тут усё прадугледжана для дыягностыкі і паспяховага лячэння чалавека.
18 — 24 жніўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах
Парламентарыі ажыццявяць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, правядуць інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Тэма сустрэч — «Адукацыя і навука — рухаючая сіла грамадства і дзяржавы».
Законы, патрэбныя і зразумелыя людзям
Каб яны такімі былі, законапраектам патрэбны прафесійная юрыдычная экспертыза і прававы маніторынг
Будучыня атамнай энергетыкі: дэпутаты на пляцоўцы БелАЭС вывучаць практыку прымянення заканадаўства
Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў на тэму «Практыка прымянення заканадаўства ў галіне выкарыстання атамнай энергіі» пройдзе на базе Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамляе БелТА.