Навiны
Выстава, дзе можна купіць канструктар «жывога» дома
Начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Андрэй МАЦКЕВІЧ нагадаў, што ў перыяд з 15 па 18 кастрычніка на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра пройдзе XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Лесдрэўтэх». У рамках выставы будуць працаваць некалькі лакацый. Адна з іх — пляцоўка «Беларускі падворак», які размесціцца на вуліцы. На ёй лясгасы прадставяць прадукцыю драўлянага домабудавання — домакамплекты, лазні, альтанкі. Гасцям пакажуць новы тыпавы праект садовай хаткі, вырабленай па тэхналогіі сухога бруса.
У мінскім метро жанчына ўпала на рэйкі пад састаў, які рухаўся. СК устанаўлівае абставіны яе гібелі
У мінскім метро жанчына ўпала на рэйкі пад састаў, які рухаўся, Следчы камітэт устанаўлівае акалічнасці яе гібелі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Асабістая адказнасць і сумесная праца — дэвіз работы ў акрузе дэпутата Віталя Уткіна
Для намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў, Віталя Уткіна, дэпутата ад Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акругі № 31 Гомель — не проста месца працы, а родны горад, з якім звязана ўсё жыццё. Тут вырас, вучыўся, будаваў кар’еру. Цяпер кожны яго прыезд сюды — магчымасць дапамагчы ў вырашэнні хвалюючых праблем жыхарам роднага горада, а таксама паўдзельнічаць у яго жыцці і далейшым развіцці.
Калі на ідэю адгукаюцца сэрцам
Гомельшчына рыхтуецца прымаць удзельнікаў мерапрыемства ўнікальнага для краіны фармату — Форуму грамадзянскіх ініцыятыў «Ад ідэі — да выніку». Гэта магчымасць не толькі прэзентаваць найлепшыя праекты, але і аб’яднаць аднадумцаў з розных рэгіёнаў — прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, грамадскіх аб’яднанняў і актыўных грамадзян.
«Белавія» адкрыла прамы рэйс на трапічны востраў у В’етнаме
З 11 кастрычніка на востраў Фукуок адкрыўся чартарны рэйс. Гэта яшчэ адзін дальнемагістральны напрамак кампаніі — зусім нядаўна стартавала праграма палётаў на знакаміты кітайскі курорт Санья (востраў Хайнань). А ў хуткім часе авіякампанія абяцае дадаць яшчэ адзін маршрут — на Шры-Ланку.
Як людзей з інваліднасцю вучаць жыць самастойна
Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў № 3 Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска ўнікальнае тым, што тут ва ўмовах трэніровачных кватэр, размешчаных у шматкватэрным доме аднаго з мікрараёнаў, навучаюць самастойнаму жыццю людзей з інваліднасцю. Яго загадчык і суаўтар ініцыятывы «Цёплы дом» Вольга ЕРМАЛАЕВА сёлета ўдастоена звання «Мінчанін года» у сферы сацыяльнай абароны.
У Крычаве ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект» стварылі вытворчасць па выпуску запатрабаваных будматэрыялаў
Надзея Лазарэвіч узначаліць «Беллегпрам», а Таццяна Лугіна пераходзіць на «Камволь»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Надзеі Лазарэвіч старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрн «Беллегпрам»), паведамляе БелТА.
Лукашэнка даручыў новаму кіраўніцтву «Белшыны», «Гомсельмаша» і «Магілёўхімвалакна» разабрацца з праблемамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў новаму кіраўніцтву «Белшыны», «Гомсельмаша» і «Магілёўхімвалакна» разабрацца з праблемамі на прадпрыемствах. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў, прымаючы кадравыя рашэнні 13 кастрычніка, паведамляе БелТА.
13 кастрычніка ў Мінску стартуе V Рэспубліканскі конкурс прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі — 2025»
На працягу Тыдня бацькоўскай любові (да 19 кастрычніка) 15 прэтэндэнтак на званне «Краса Беларусі — 2025» чакаюць майстар-класы па тэхніцы маўлення і зносін, сцэнічным майстэрстве, дэфіле, фота і відэапластыцы.