Навiны
Зборная Беларусі па пляжным футболе згуляе з партугальцамі на старце Суперфіналу Еўралігі
У італьянскім Віярэджа стартуе Суперфінал чарговага сезона Еўралігі па пляжным футболе, паведамляе БелТА.
Лукашэнка ў віншаванні Кім Чэн Ыну пацвердзіў гатоўнасць наведаць КНДР
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Старшыню дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам — Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка: Моцныя беларуска-таджыкскія адносіны заснаваныя на імкненні да міру і працвітання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з нацыянальным святам — Днём Дзяржаўнай незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Якім будзе надвор'е ў Беларусі 9 верасня
Волату слова прысвячаецца
У Маскве адкрылася перасоўная літаратурна-дакументальная выстаўка «Волат слова і думкі», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі. Месцам правядзення выстаўкі стаў Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
У Англіі знайшлі старажытную рыбу з дзвюма сківіцамі
У графстве Стафардшыр (Вялікабрытанія) была знойдзена закамянеласць прамянёвай рыбы Platysomus parvulus, якая жыла каля 310 мільёнаў гадоў таму. Артыкул аб гэтым апублікаваны ў часопісе Biology Letters..
Прынц Гары праз два гады вярнуўся ў Вялікабрытанію
Прынц Уільям і яго жонка Кейт Мідлтан узначалілі каралеўскія ўрачыстасці з нагоды трэцяй гадавіны смерці каралевы Лізаветы II у панядзелак, 8 верасня. У гэты ж дзень яго брат прынц Гары прыляцеў у Вялікабрытанію, каб таксама ўшанаваць памяць сваёй бабулі, паведамляе SB. by.
Вучоныя стварылі плазменную гармату для выдалення касмічнага смецця з арбіты
Японскія вучоныя распрацавалі і выпрабавалі на зямлі новую ўстаноўку для выдалення касмічнага смецця з арбіты — плазменную гармату, паведамляе «Мінская Праўда».
Белгідрамет: на гэтым тыдні ў Беларусі будзе цёпла, пройдуць навальнічныя дажджы
Беларусы атрымаюць задавальненне ад цёплага надвор’я на гэтым тыдні, праўда, пад акампанемент кароткачасовых навальнічных дажджоў. Аб гэтым паведамілі у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.