Навiны
277
Пра што размаўлялі Прэзідэнты Беларусі і Расіі за зачыненымі дзвярыма
26.12.2024
Парадак дня нефармальнага саміту Садружнасці Незалежных Дзяржаў і пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, у якіх прымае ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, насычаны. Але не менш насычаны і Саюзны парадак дня, таму Прэзідэнтам Беларусі і Расіі заўжды ёсць што абмеркаваць. Так, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля нефармальнага саміту СНД, які прайшоў 25 снежня, правялі двухбаковую сустрэчу.