Навiны
Як працоўныя мігранты дапамагаюць беларускаму аграбізнесу
Як вядома, указам кіраўніка дзяржавы ў краіне ўзмоцнена адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў. Аб сваім вопыце ўзаемадзеяння з працоўнымі мігрантамі расказаў БелТА дырэктар ТАА «Яблыневы пасад» Віктар Ружын.
Нацпарк «Нарачанскі» запусціў у тэставым рэжыме анлайн-сэрвіс па рэалізацыі пуцёвак для аматараў рыбалкі
У нацыянальным парку «Нарачанскі» у тэставым рэжыме пачаў работу анлайн-сэрвіс па рэалізацыі пуцёвак для аматараў рыбалкі, паведамляе sb.by.
Як працоўныя мігранты працуюць на прадпрыемстве ў Віцебскім раёне
Папярэдняе тэсціраванне на веданне рускай мовы, паквартальны кантроль — у ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» расказалі БелТА, як на прадпрыемстве працуюць замежныя грамадзяне і наколькі ўказ Прэзідэнта аб узмацненні адказнасці работадаўцаў дапаможа палепшыць замацоўванне кадраў і дысцыпліну на месцах.
Футбалісты гродзенскага «Нёмана» сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі
Гэты трафей клубу з Гродна дастаўся ўжо ў трэці раз — упершыню ўладальнікамі ганаровага трафея яны сталі яшчэ ў далёкім 1993-м, паўтарыць поспех змаглі толькі праз 31 год — летась. І вось другі год запар Кубак зноў у горадзе над Нёманам.
«Радасць Слова»: чым запомнілася наведвальнікам праваслаўная выстаўка-кірмаш
Гомель — горад з глыбокімі культурнымі каранямі, дзе шануюць слова і духоўную традыцыю. Шматпланавай і творчай, багатай на падзеі і па-асабліваму цёплай запомніцца жыхарам ды гасцям горада Міжнародная праваслаўная выстаўка-кірмаш «Радасць Слова», якая шырока разгарнулася ў абласным цэнтры 16–18 мая.
У школах Беларусі сёння празвініць апошні званок
Апошні званок для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі празвініць сёння, паведамляе БелТА.
Postscriptum «Арт-Беларусь»: чые работы можна пабачыць?
Тыдзень таму ў галерэі «Арт-Беларусь» прайшлі адкрыццё выстаўкі твораў пераможцаў фестывалю «Арт-Мінск» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых аўтараў. Нагадаем, іх выбіралі гледачы выстаўкі, якая доўжылася больш як месяц. У новую экспазіцыю пад традыцыйнай для маштабнага праекта назвай «Postscriptum» увайшлі работы некалькіх дзясяткаў мастакоў, у тым ліку экспануюцца тыя напрацоўкі, з якімі публіка пазнаёміцца яшчэ не паспела.
Апошні званок для сталічных школьнікаў прагучыць у «Мінск-Арэне» 24 мая
Аб гэтым паведамілі ў тэлеграм-канале Мінскага гарвыканкама.
У маладзёжнай сталіцы прайшоў «Апошні званок»
У Беларусі сёлета выпускнікамі школ сталі больш за 56 тысяч 11-класнікаў. Таленавітых, мэтанакіраваных, амбіцыёзных юнакоў і дзяўчат з розных куткоў краіны прывітаў Гомель.