Навiны
Вучоныя высветлілі, якая музыка дапамагае пры ўкалыхванні ў дарозе — амаль 60% палягчэння
Міжнародная каманда вучоных выявіла новы спосаб палегчыць ўкалыхванне ў шляху — любімая музыка дапамагае хутчэй аднавіцца пасля прыступу млоснасці. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Аграрыі Беларусі намалацілі амаль 8,9 млн тон збожжа
Аграрыі Беларусі намалацілі амаль 8,9 млн т збожжа, паведамляе ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Легендарныя Radiohead упершыню за сем гадоў адправяцца ў канцэртны тур
Брытанскі рок-гурт Radiohead абвясціў аб 20-дзённым Еўрапейскім турнэ, якое пройдзе ў лістападзе і снежні бягучага года. Гэты тур стане першым жывым выступленнем калектыву з моманту выхаду альбомаў OK Computer і Kid A на мяжы стагоддзяў, паведамляе «Мінская Праўда».
У Заслаўі часова абмяжуюць продаж алкаголю
Алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі, піва ў рознічных гандлёвых аб’ектах і ў аб’ектах грамадскага харчавання горада нельга будзе набыць 20 верасня. Часовае абмежаванне ўводзіцца згодна з рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта № 10328 ад 01.09.2025 г. Аднак у дакуменце ёсць выключэнне, паведамляе «Прысталічча».
МТЗ створыць зборачную вытворчасць у В’етнаме
Зборачная вытворчасць тэхнікі BELARUS будзе створана ў В’етнаме. Пра гэта паведамляе БелТА.
Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва ў чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня
Мінскі міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы 12 верасня. Ён прымеркаваны да святкавання Дня горада і традыцыйна збярэ вядучых прадстаўнікоў бізнесу, улады і экспертнай супольнасці Беларусі і замежных краін, паведамляе карэспандэнт «Звязды» са спасылкай на Мінскі гарвыканкам.
Якім будзе надвор'е ў Беларусі 5 верасня
Жыхар сталіцы скраў грошы, а пасля прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў злачынстве
На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 36-гадовага раней неаднаразова судзімага жыхара сталіцы, якога абвінавачваюць у здзяйсненні крадзяжу, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Замежныя медыя — пра маштабныя мерапрыемствы ў Кітаі, у якіх узяў удзел і беларускі лідар
Гэтымі днямі саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які адбыўся ў кітайскім Цяньцзіне, а таксама мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны ў Пекіне былі галоўнымі інфармацыйнымі нагодамі ўсіх сусветных СМІ. За падзеямі пільна сачылі на Захадзе: зразумела, іх ацэнкі істотна адрозніваюцца ад экспертнай супольнасці краін ШАС. Аднак і тыя, і іншыя сышліся ў адным: аднапалярны свет застаўся ў мінулым. Шматпалярнасць — гэта ўжо не проста будучыня, а сучаснасць. Аб гэтым неаднойчы казаў і Аляксандр Лукашэнка, які, як вопытны палітык, ніколі не памыляецца.