Навiны
Беларусь прадстаўлена на кніжным кірмашы ў Маскве
З 3 па 7 верасня 2025 года ў Маскве ў 57-м павільёне Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі пройдзе чарговы Маскоўскі Міжнародны Кніжны Кірмаш. Удзел у ім прыме і арганізаваная Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь экспазіцыя «Кнігі Беларусі» .
Буйнейшы ў Кітаі вытворца электратэхнічнага абсталявання прыйдзе са сваімі тэхналогіямі ў Беларусь
Буйнейшы ў Кітаі вытворца электратэхнічнага абсталявання — кампанія ТВЕА — мае намер прыйсці са сваімі інвестыцыямі і тэхналогіямі ў Беларусь. Аб гэтым ішла размова ў час наведвання міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым вытворчых аб’ектаў і выстаўкі кампаніі ў Цяньцзіне, паведамляе БелТА.
У Мінскім раёне ў выніку ДТЗ загінуў вадзіцель легкавушкі
У Мінскім раёне ў выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўтамабіля памёр у бальніцы. Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
«Юнацтва» і «Шахцёр» згуляюць у фінале Кубка Салея
Мінскае «Юнацтва» і салігорскі «Шахцёр» разыграюць другі па значнасці трафей у беларускім хакеі — Кубак Руслана Салея, паведамляе БелТА.
У чым магія пастэлі?
Удзельнікі секцыі «Верасень» Беларускага саюза мастакоў, заснаванай у 1989 годзе, сёлета знаёмілі з напрацоўкамі — сваімі і папярэднікаў — у рамках святкавання 35-годдзя суполкі. Выстаўку «Верасень-35» правялі ў Палацы мастацтва (падзеі ўдзелена ўвага ў № 23 «ЛіМа»), а для чарговай творчай справаздачы выбралі Галерэю мастацтваў Леаніда Шчамялёва. Да 21 верасня тут будзе размешчана экспазіцыя «Магія пастэлі».
Рытмічная зумба і спартыўныя гульні. У Віцебску стартуе фестываль танцавальнай музыкі «Пойма»
У Віцебску стартуе другі фестываль танцавальнай музыкі «Пойма», які пройдзе 30-31 жніўня ў парку адпачынку ля ракі Віцьба. У Цэнтры культуры «Віцебск» расказалі, што чакае жыхароў і гасцей абласнога цэнтра на фэсце пад адкрытым небам, паведамляе БелТА.
А ці патрэбныя смартфоны і іншыя гаджэты ў школе? Прычым і вучням, і настаўнікам
Міністэрства адукацыі выказала сваё меркаванне нарматыўна-прававым спосабам, абмежаваўшы выкарыстанне электронных прылад у храмах ведаў. Рашэнне па-рознаму ўспрынялі ў грамадстве: адны яго падтрымліваюць, іншыя — сумняваюцца ў яго мэтазгоднасці. Але ў цэлым наспявае больш шырокі дыскурс: якое месца сучасныя тэхналогіі (у тым ліку і штучны інтэлект) павінны займаць у сістэме адукацыі? Ці зможа ён справакаваць паўстанне машын або змяніць нашу свядомасць і захапіць свядомасць чалавецтва — пагроза пэўнай будучыні. Магчымая, але далёка не відавочная. А вось трансфармаваць адукацыю да агіднасці штучны інтэлект (як, зрэшты, і іншыя лічбавыя сістэмы) можа ўжо цяпер. Гэта рызыка сённяшняга дня. Іншае пытанне, як на яго рэагаваць?!
Кітайскія вучоныя прадставілі першы ў свеце чып 6G
Кітайскія вучоныя паведамілі, што стварылі першы ў свеце універсальны чып стандарту 6G, паведамляе БелТА.
Рыжанкоў: ШАС дазваляе сумесна вырашаць глабальныя і рэгіянальныя праблемы сучаснасці
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва дазваляе краінам сумесна вырашаць глабальныя і рэгіянальныя праблемы сучаснасці. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў журналістам у Цяньцзіні, дзе 31 жніўня — 1 верасня пройдзе саміт ШАС з удзелам кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БелТА.