Навiны
Зяцю Трампа і Тоні Блэру даручылі займацца пасляваенным уладкаваннем аднаго горада
Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер зоймуцца пасляваенным уладкаваннем у сектары Газа. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.
Мінулае і сучаснасць разам на адной вуліцы
Мінулае і сучаснасць — нібы адна вуліца, на якой мы ўсе жывём. Тут узводзяць новыя дамы, гледзячы на старыя будынкі, згадваюць пражытае. Працягваецца і шырыцца гэта вуліца з году ў год, і называць яе можа кожны па-свойму. Але існуюць і агульныя імёны — сведкі нашай агульнай історыі.
Прастор для вучобы і развіцця
Хутка на Зялёнай вуліцы Фаніпаля празвініць першы званок — 1 верасня ў новы будынак cярэдняй школы № 2 упершыню пойдуць вучыцца дзеці. Пра чаканні бацькоў і педагогаў, а таксама гатоўнасць установы да новага навучальнага года карэспандэнты «Звязды» даведаліся непасрэдна на месцы.
Плошча пажару ў Геленджыку павялічылася да 41,5 га
Плошча ляснога пажару ў лясніцтве пад Геленджыком павялічылася да 41,5 га, пішуць РІА Навіны.
Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам перадавымі тэхналогіямі ў вытворчасці трактароў і камбайнаў
Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам вопытам арганізацыі эфектыўнага выпуску трактароў і камбайнаў. Гаворка пра гэта ішла падчас перагавораў міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова з міністрам прамысловасці і будаўніцтва Казахстана Ерсайынам Нагаспаевым, паведамляе БелТА.
Днямі адзначаўся 50-гадовы юбілей урачыстага адкрыцця мемарыяла «Радзіма-маці»
Асаблівы сімвал памяці пра Вялікую Айчынную вайну — манумент Маці-патрыётцы ў Жодзіне. Гэты журботны знак вядомы ўсім беларусам як сімвал удзячнасці і памяці. Ідэя стварыць яго з’явілася ў 1973 годзе, калі Савет Міністраў БССР прыняў адпаведнае пастанаўленне, якое стала асноўным стымулам рэалізацыі праекта. Міністэрства культуры абвясціла конкурс на найлепшы праект помніка. За выкананне задачы ўзялася група таленавітых майстроў пад кіраўніцтвам Усевалада Лагуноўскага. У яе ўвайшлі скульптары Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Алег Трафімчук. Мастакі не абмежаваліся эскізамі. Яны прыехалі ў Жодзіна і асабіста сустрэліся з Анастасіяй Фамінічнай Купрыянавай — жанчынай, якая страціла на вайне пяцярых сыноў. Гэтыя сустрэчы і ўспаміны сталі асновай для стварэння да болю моцных вобразаў.
Экс-кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Польшчы збілі за палітыку, якая праводзілася ім падчас пандэміі COVID-19
Былога кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Польшчы Адама Нядзельскага збілі за рашэнні, якія ён прымаў падчас пандэміі каранавіруса, паведамляе БелТА.
Для кожнай жанчыны вялікая спакуса — павялічыць вейкі і імгненна зрабіць вочы больш выразнымі і прыцягальнымі
Аднак штучныя вейкі нясуць з сабой і некаторыя пагрозы для органа зроку. Аб чым трэба памятаць, каб імкненне да прыгажосці не павярнулася непрыемнасцямі для здароўя? Разабрацца ў гэтым дапамагае загадчык аддзялення мікрахірургіі № 1 ГКБ № 3 імя Я. У. Клумава, урач года — 2024 у намінацыі «Урач-хірург» Міхаіл ПАНЕС.
Памёр вядомы савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын
Савецкі і расійскі кампазітар Радзівон Шчадрын памёр ва ўзросце 92 гадоў. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў Вялікі тэатр Расіі.
Якія штрафы за незаконнае паляванне або рыбалку, расказалі ў Дзяржінспекцыі
Начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Дзмітрый Матора нагадаў пра штрафы за незаконнае паляванне і рыбалку, паведамляе БелТА.