Навiны
Свята ў Ракуцёўшчыне — месца сілы, што ўвасабляе дух беларускай паэзіі
Традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» сустрэла гасцей нечаканым дажджлівым надвор’ем. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, за 44 гады правядзення свята прырода ўпершыню вырашыла далучыцца да паэтычных рытмаў праз меладычны шэпт дажджу і лёгкі водар палявых кветак. Аднак гэта ніколькі не сапсавала ўрачысты настрой гасцей і ўдзельнікаў, а яркія парасоны дадалі фарбаў пахмурнаму дню.
Складнікі эканамічнага развіцця Міншчыны
Міншчына упэўнена ўносіць значны ўклад у развіццё эканомікі Беларусі — праз маштабныя вытворчасці, вядучыя брэнды і інавацыйныя праекты. Вобласць традыцыйна застаецца адным з ключавых рэгіёнаў у эканамічным жыцці Беларусі. Яе роля ў фарміраванні валовага ўнутранага прадукту краіны істотная: у 2024 годзе на яе долю прыпала звыш 18% ВУП. Валавы рэгіянальны прадукт за 2024 год склаў 105,3% у супастаўных цэнах да 2023 года.
Якія мерапрыемствы прапануюць наведаць турыстам у Беларусі ў жніўні
Апошні месяц лета ў нашай краіне стане месяцам падзейнага турызму. Аб тым, якія фестывалі і дзе можна наведаць гэтым часам, паведаміла Нацыянальнае агенцтва па турызме.
Звярнуцца па дапамогу ў прафсаюзы цяпер можна і ў выхадныя дні
Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр ФПБ мяняе час работы. У першую чаргу гэта звязана з запатрабаванасцю ў грамадзян. Толькі з 21 мая, з пачатку працы цэнтра, паступіла больш за 1000 зваротаў.
Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін у дачыненні да Еўрасаюза і больш чым 60 краін
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін у дачыненні да Еўрасаюза, а таксама больш чым 60 краін ад 15% да 41%. Пра гэта паведамляе ТАСС.