Навiны
Для інавацыйнага развіцця неабходна сінхранізацыя навукова-даследчай дзейнасці і мадэрнізацыі рэальнага сектара
Каб быць багатым, мала быць разумным. Яшчэ неабходна прадпрымальнасць. Насамрэч з інтэлектуальным складнікам у беларускай эканоміцы ўсё ў парадку. Ёсць дастаткова магутная навукова-даследчая база, добрыя інжынерныя школы. Ды і нашы спецыялісты вельмі кваліфікаваныя. Сістэма адукацыі забяспечвае ўзнаўленне і развіццё чалавечага капіталу. Але неяк не заладзілася ў нас з прадпрымальнасцю. Асабліва ў інавацыйных кірунках. Несумненна, ёсць паспяховыя кейсы. Але яны не дасягнулі той крытычнай масы, каб нашы распрацоўкі разрывалі сусветныя рынкі і станавіліся крыніцай дабрабыту карпарацый з беларускім капіталам ці хоць бы сумесным.
Для павышэння ўстойлівасці вытворчасці прадуктаў харчавання мэтазгодна паглыбляць кааперацыю ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў
Тэхналагічны прагрэс нясе ў сабе як выгоды, так і рызыкі, але цывілізацыі прыходзілі ў заняпад і бурыліся ад неўраджаяў і голаду часцей, чым ад дэструктыўнага выкарыстання новых тэхналогій. Сельская гаспадарка і вытворчасць прадуктаў харчавання была і застаецца ахілесавай пятой чалавецтва. Нават у наш век лічбавых платформ, беспілотнікаў, робатаў і іншых мудрагелістых фантастычных прылад голад далёка не пераможаны. Палёты на Марс — вельмі захапляльная перспектыва, хвалюючая фантазію, інтэлект і ўяўленне. Але нельга забываць і пра хлеб надзённы: засваенне іншых планет і галактык на пусты страўнік выглядае сумнеўным мерапрыемствам. Аб харчовай бяспецы ў новай геапалітычнай рэальнасці пагаварылі з загадчыцай кафедры эканамічнай тэорыі і права Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктарам эканамічных навук, прафесарам Наталляй Кірэенка.
Вопыт рэгіяналізацыі савецкага перыяду можа мець значную каштоўнасць у сучасных умовах
Гісторыю немагчыма павярнуць назад. Кожны перыяд чалавечай цывілізацыі мае сваю ўнікальнасць. Так, ва ўсіх нюансах і адценнях гістарычныя абставіны ніколі не паўтараюцца. Але развіццё адбываецца хвалепадобна. За мінулае стагоддзе свет прайшоў некалькі ўсплёскаў і глабалізацыі, і рэгіяналізацыі.
Новая сусветная рэальнасць цягне змены гаспадарчых укладаў
Парадокс: санкцыі, пратэкцыянізм і іншыя бар’еры ў свеце растуць. А глабальны гандаль не знаходзіцца ў стагнацыі. Тавараабмен працягваецца. Але сёння ён больш канцэнтруецца на сыравіне і гатовых вырабах. Такая новая рэальнасць: літаральна ўсе дзяржавы імкнуцца ў рамках магчымасцяў сканцэнтраваць у сваёй юрысдыкцыі максімальную дабаўленую вартасць разам з ланцужкамі яе атрымання. І гэтая распаўсюджаная сёння стратэгія павінна прывесці да змены гаспадарчых укладаў. Пра гэта гаварылі на XXVІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», якая прайшла ў Мінску.
Беларускай прамысловасці неабходна арыентавацца на прадукцыю новага пакалення
А ці не занадта мы захапіліся імпартазамяшчэннем? Несумненна, нацыянальная бяспека прадугледжвае ўласную вытворчасць некаторага асартыменту крытычна важнай прадукцыі. Але яе наменклатура, па вялікім рахунку, абмежаваная. Хоць, калі ўключыць буйную фантазію, яе можна пашыраць практычна да бясконцасці. Але ці ёсць у гэтым неабходнасць? Перш за ўсё фінансава-эканамічная. Прычым не столькі з пункту гледжання моманту, колькі доўгатэрміновых перспектыў. Ці не рызыкуем мы трапіць у пастку імпартазамяшчэння, калі будзем марнаваць сродкі і сілы на засваенне вытворчасці існуючай прадукцыі, але не застанецца сіл і рэсурсаў на распрацоўку тавараў будучыні? Той самай інавацыйнай прадукцыі, якая і забяспечвае высокую маржынальнасць і дазваляе ўмацоўвацца на стратэгічных рынках збыту і выходзіць на новыя.
ІT-тэхналогіі павінны стымуляваць людзей думаць творча і нестандартна
Па выніках жніўня беларуская эканоміка выходзіць на пазітыўныя трэкі
Аднабаковае закрыццё Польшчай граніцы — небяспечны прэцэдэнт для міжнароднай лагістыкі
Аднабаковае і дастаткова рэзкае закрыццё наглуха граніцы з Польшчай насамрэч датычыцца не толькі Варшавы, Мінска і дзяржаў, якія карысталіся гэтым трансеўразійскім маршрутам у тавараабароце. Кейс на беларуска-польскай граніцы можа мець больш значныя наступствы для глабальнай прасторы, бо ён стварае прэцэдэнт, калі адзін з бакоў па сваім жаданні блакіруе міжнародны транспартны калідор. І спрабуе гэты штучны бар’ер выкарыстоўваць у сваіх геапалітычных інтарэсах. Небяспечны прэцэдэнт для міжнароднага гандлю. У Варшавы могуць з’явіцца паслядоўнікі ў іншых частках свету. І да санкцыйнай дыпламатыі можа яшчэ дадацца транспартна-лагістычны ціск. Няўжо пачалася эпоха бар’ераў і перашкод?