Top.Mail.Ru
Леанід Крыванос: Прыняцце ў Саюз пісьменнікаў — гэта не столькі прызнанне таленту, колькі аванс на будучыню

Леанід Крыванос: Прыняцце ў Саюз пісьменнікаў — гэта не столькі прызнанне таленту, колькі аванс на будучыню

Ці варта кожнаму майстру пяра называцца пісьменнікам? А можа, літаратарам? У чым розніца гэтых паняццяў? Скептыкі лічаць, што сапраўдны пісьменнік — вышыня недасягальная, узроўню Талстога, Пушкіна, Дастаеўскага, Коласа, Купалы, Багдановіча і іншых свяцілаў слова. А называць імя сучасніка ў іх шэрагу недарэчна? Ці так гэта на самай справе? Каму характэрна такая перасцярога? Ці не графаманам? У гэтым дапаможа разабрацца старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос.

Свята ў Ракуцёўшчыне — месца сілы, што ўвасабляе дух беларускай паэзіі

Свята ў Ракуцёўшчыне — месца сілы, што ўвасабляе дух беларускай паэзіі

Традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» сустрэла гасцей нечаканым дажджлівым надвор’ем. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, за 44 гады правядзення свята прырода ўпершыню вырашыла далучыцца да паэтычных рытмаў праз меладычны шэпт дажджу і лёгкі водар палявых кветак. Аднак гэта ніколькі не сапсавала ўрачысты настрой гасцей і ўдзельнікаў, а яркія парасоны дадалі фарбаў пахмурнаму дню.

Алег Ждан: Добры рэдактар не можа пазбегнуць долі хірурга, а аўтар — долі хворага

Алег Ждан: Добры рэдактар не можа пазбегнуць долі хірурга, а аўтар — долі хворага

Калісьці, гадоў дзесяць назад, як толькі прыйшла ў «ЛіМ», мне даручылі перакласці на беларускую апавяданне Алега Ждана «Тэлевізар». Яно ўразіла праўдзівасцю і жыццёвасцю. Таму перакладала з асаблівым натхненнем. Гэта было маё першае знаёмства з Алегам Жданам, завочнае, не лічачы вітанняў у калідорах рэдакцыі на Захарава 19, дзе ён тады працаваў у часопісе «Нёман». І вось нарэшце надарылася знаёмства асабістае...

Як жыве памяць пра Кузьму Чорнага?

Як жыве памяць пра Кузьму Чорнага?

24 чэрвеня адзначалася значная літаратурная падзея — 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай прозы, літаратурнага крытыка і драматурга Кузьмы Чорнага (1900–1944).

Дзеці вайны — дастойныя нашчадкі Вялікай Перамогі

Дзеці вайны — дастойныя нашчадкі Вялікай Перамогі

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны кнігі прэзентавалі кнігу «Наследники Победы: 9 мая 1945 года. Дети войны», укладальнікамі якой выступілі ветэран Узброеных Сіл СССР, член Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў, падпалкоўнік у адстаўцы Ілья Караблікаў і палкоўнік у адстаўцы, член Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў, член Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Кунц. Хацелася б больш падрабязна спыніцца на самім выданні і расказаць пра аднаго з аўтараў.

Чым парадуюць кніжныя навінкі «Звязды»?

Чым парадуюць кніжныя навінкі «Звязды»?

Чытаць кнігі разам з сям’ёй ці з сябрамі можа быць добрай традыцыяй, якая падкажа вам агульныя тэмы для размоў і дасць магчымасць паглядзець на звыклае з іншага боку. Сёння расказваем пра новыя кнігі «Выдавецкага дома «Звязда», дзе чытачы розных узростаў абавязкова адшукаюць цікавыя экзэмпляры для прыемнага баўлення часу.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання

Кніга «Памяці загінулых у імя жывых» выдадзена на аснове матэрыялаў аднайменнага літаратурна-музычнага конкурсу, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім узялі ўдзел пісьменнікі, кампазітары, выканаўцы з Беларусі, Расіі, Літвы.

У Маладзечне прайшла творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Кебіч

У Маладзечне прайшла творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Кебіч

14 чэрвеня 2025 года ў Маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў у межах ХХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна—2025» прайшла творчая сустрэча з пісьменніцай, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Людмілай Кебіч. 

Што цікавага прапануюць чытачу тоўстыя часопісы у наступным паўгоддзі?

Што цікавага прапануюць чытачу тоўстыя часопісы у наступным паўгоддзі?

Пачынаецца новы літаратурны сезон. Мы звярнуліся ў рэдакцыі тоўстых часопісаў, каб даведацца, чым яны яшчэ нас парадуюць сёлета. Высветлілася, што у рэдакцыйных партфелях сапраўды шмат карыснага, цікавага і нават нечаканага для чытачоў.

У Мінску адсвяткавалі 100-годдзе надання Янку Купалу звання Народны паэт Беларусі

У Мінску адсвяткавалі 100-годдзе надання Янку Купалу звання Народны паэт Беларусі

У 20-я гады мінулага стагоддзя Пясняр ужо быў знакамітым і любімым народам. Слова паэта, драматурга, публіцыста служыла адраджэнню роднага краю, станаўленню яго дзяржаўнасці. Пастановай ад 10 чэрвеня 1925 г. Савет Народных Камісараў БССР абвясціў аб наданні Янку Купалу звання народнага паэта. Менавіта стагоддзю з дня гэтай падзеі і было прысвечана мерапрыемства «100 ЯК народны», якое адбылося ў Доме літаратара.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю