Навiны
Прэзідэнт азнаёміўся з вытворчым патэнцыялам холдынга «Белкамунмаш»
У пятніцу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш». Тут кіраўніку дзяржавы далажылі аб рабоце холдынга і выпуску тэхнікі. Таксама беларускаму лідару прэзентавалі зборачную вытворчасць. Акрамя таго, тут жа адбылася нарада па пытанні развіцця айчыннага пасажырскага транспарту.
Пастаўка тралейбусаў, зборка тэхнікі. Як развіваецца супрацоўніцтва Беларусі са Свярдлоўскай вобласцю
Як развіваецца супрацоўніцтва Беларусі са Свярдлоўскай вобласцю, расказаў генеральны консул Беларусі ў Екацярынбургу Сяргей Чычук на палях міжнароднай прамысловай выстаўкі «ІНАПРАМ» у Екацярынбургу, паведамляе БелТА.
Беларусь гатова актыўна ўдзельнічаць у абнаўленні парка тэхнікі Мурманскай вобласці
Намеснік Прэм’ер-міністра Анатоль Сівак расказаў у час сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам аб перспектыўных кірунках развіцця супрацоўніцтва з расійскім рэгіёнам у частцы абнаўлення парка тэхнікі, паведамляе БелТА.
Пабывалі на вытворчасці экалагічна чыстага транспарту
Калі казаць пра якасць жыцця, нельга не згадаць электратранспарт. Найперш гэта чыстае паветра. А яшчэ — камфорт для вадзіцеляў і пасажыраў, калі размова пра грамадскі транспарт. Нездарма Прэзідэнт на нядаўняй нарадзе па развіцці атамнай энергетыкі закрануў гэту тэму, даручыўшы прапрацаваць маршруты электробусаў замест цесных душных маршрутак у гарады-спадарожнікі Мінска.
Калінінград хоча пастаўляць у Беларусь акумулятарныя батарэі для электратранспарту
Калінінград хоча пастаўляць у Беларусь акумулятарныя батарэі для электратранспарту. Пра гэта пасля сустрэчы ў кіраўніка беларускай дзяржавы заявіў журналістам губернатар Калінінградскай вобласці Расіі Аляксей Бяспрозванных, паведамляе БелТА.