Навiны
80
Сапраўдны бераг мары з’явіўся ў аграгарадку Любань Вілейскага раёна
29.09.2026
Праект грамадзянскай ініцыятывы ў Мінскім аблвыканкаме быў прадстаўлены менавіта пад такой цудоўнай назвай — «Бераг мары». І ён атрымаў свой працяг. Цяпер тэрыторыя каля мясцовай сажалкі стала сапраўдным месцам прыцягнення са сваёй невялікай дзіцячай пляцоўкай, лавачкамі і нават новым мостам. Пагутарыўшы са старшынёй ініцыятыўнай групы, пенсіянерам Васілём КІСЯЛЁМ, мы даведаліся, як за непрацяглы час удалося стварыць такую прыгажосць.