Навiны
156
У «Стайках» вызначаюць наймацнейшыя медыякаманды Беларусі
29.08.2026
Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» па-сапраўднаму шматлюдна — больш за 500 прадстаўнікоў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі сабраліся разам, каб адкрыць рэспубліканскую спартакіяду «Здароўе» работнікаў сферы Міністэрства інфармацыі. Атмасфера тут зараджае энергіяй: на старце — 20 каманд, якія гатовы да спорту, эмоцый і сапраўднай каманднай барацьбы.