Навiны
576
Пажар вайны адлюстраваны ў прэм’ерным спектаклі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
22.06.2025
Падчас прагляду спектаклю «Хутар» крык падступаў да горла. Нават калі даўно ведаеш гісторыю Сцепаніды і Петрака з аповесці «Знак Бяды», калі наогул добра ведаеш, што прынесла вайна на беларускія землі, то тэатральны твор можа ўзрушыць і прымусіць праз мастацтва перажыць шок, скіраваўшы ўвагу на сябе: а што маглі б вытрываць мы? Ці маглі б?.. Таму што гэты спектакль створаны не толькі дзеля расповеду... Ён у пэўным сэнсе псіхадэлічны і правакацыйны.