Навiны
Пакладзены пачатак новаму літаратурнаму праекту
У Кітаі ідзе падрыхтоўка да выдання серыі кніг беларускіх пісьменнікаў
Пераасэнсаваць класіку. Тэатр юнага гледача прадставіў прэм’еру пастаноўкі «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа
Праўдзіва праз больш чым 100 гадоў: праз падзеі мінулага пісьменнік раскрыў ментальныя коды беларусаў
Што пісалі беларускія класікі пра добраўпарадкаванне?
«Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеню, „беларускага апельсіна“. А ўначы, калі ляжыш на посцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі і бубняць, ракочуць, скочваючыся па ім», — так узнёсла апісваў Уладзімір Караткевіч у эсэ «Зямля пад белымі крыламі» беларускую гасподу... Недарэмна гэты год абвешчаны Годам добраўпарадкавання — беларусы нават у часы нястачы імкнуліся да чысціні і прыгажосці. Цудоўную выцінанку на шыбу прыладзіць, кашулю вышыўкай аздобіць... Парадкавалі свой побыт і героі беларускай літаратурнай класікі.