Навiны
92
У БНТУ ўзнагародзілі пераможцаў міжнароднага конкурсу па кітайскай мове
16.05.2026
Лепшых студэнтаў і школьнікаў Беларусі, якія далучыліся да міжнароднага конкурсу «Мост кітайскай мовы», узнагародзілі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Месца для правядзення мерапрыемства абрана не выпадкова. У 2014 годзе на базе ўніверсітэта створаны першы ў свеце Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы, які знаёміць беларускую моладзь не толькі з культурай і мовай Кітая, але і займаецца падрыхтоўкай кадраў пад сумесныя тэхнічныя праекты.