Навiны
368
Што расказалі археолагам апошнія раскопкі ў Крэўскім замку?
15.07.2025
У гэтым годзе археалагічны сезон у Крэве пачаўся рана — яшчэ ў лютым. Гэтыя месяцы працы дакладна не прайшлі дарма: раскопкі канчаткова пацвердзілі наяўнасць трэцяй вежы, а таксама ўказалі на сляды нападу на крэпасць у 1433 годзе. Аб нечаканых адкрыццях у Крэўскім замку расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.