Навiны
Кнігі з Беларусі — расійскай бібліятэцы
Усерасійская бібліятэка імя М. І. Рудаміна — аўтарытэтная кніжніца Масквы і ўсёй Расійскай Федэрацыі. Днямі Саюз пісьменнікаў Беларусі перадаў збор розных выданняў сучасных літаратараў Беларусі ў фонды гэтай установы, дзе захоўваюцца кнігі болей як на 100 мовах народаў свету.
Ірына Акуловіч прызначаная саветнікам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Расіі
Былы генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» Ірына Акуловіч прызначана саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 25 лістапада 2025 года № 678, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады гендырэктара БелТА ў сувязі з пераходам на іншую работу
Ірына Акуловіч вызвалена ад пасады генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» ў сувязі з пераходам на іншую работу.