Навiны
Пройдзе Год літаратур краін СНД
Беларуская пісьменніцкая арганізацыя шмат увагі надае наладжванню сувязяў з замежнымі краінамі, з творцамі з розных кантынентаў. За апошнія гады падпісана болей за 40 пагадненняў аб супрацоўніцтве. Найбольш СПБ імкнецца арганізоўваць стасункі з творчымі супольнасцямі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У Слуцкай бібліятэцы прайшоў шэраг сустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі краіны
Лета запрашае да чытання.
Казахстан узнагародзіў беларускіх пісьменнікаў
Добрая вестка прыйшла з Алматы. Генеральны дырэктар Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Аўэзава Кенжэхан Матыжанаў адзначаў падзякамі «...за каштоўны ўклад у развіццё беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў» групу беларускіх пісьменнікаў і арганізатараў выдавецкай справы.
У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет анталогія сучаснай башкірскай паэзіі
У апошні час развіццё беларуска-башкірскіх літаратурных сувязяў набывае новы ўзровень. Ва Уфе пабывалі беларускія літаратары — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. У Беларусь не аднойчы прыязджаў старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў. А ў 2023 годзе ў Мінску і Мінскай вобласці прайшлі Дні башкірскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь. Падзея мела шырокі розгалас. Паэты і празаікі Башкартастана правялі вечар башкірскай паэзіі, пабывалі ў розных бібліятэках і музеях Мінска, выступілі перад самымі рознымі аўдыторыямі. Цікавасць да гасцей, іх творчасці была непадробная, самая шчырая.