Навiны
96
У Магілёве падвялі вынікі пленэру «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»
29.09.2026
Сёння ў мастацкім музеі імя П. Масленікава ўрачыста адзначалі вынікі юбілейнага, 30-га па ўліку, міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз радзімы ў выяўленчым мастацтве». На гэты раз ён быў прысвечаны Году беларускай жанчыны і ў ім прымалі ўдзел 15 мастакоў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кітая, Узбекістана. Гераінямі іх работ сталі працаўніцы, ветэраны, настаўніцы, маці, прадстаўніцы манаства. У іх ліку ветэран працы Вера Кастэнка, уладальніца двух ордэнаў «Знак Пашаны» і медаля «За працоўную доблесць» — кіраўніца, ідэолаг, чалавек вялікай душы.