Навiны
76
Цукровыя буракі ў Брэсцкай вобласці ўбралі больш як з паловы плошчаў
14.10.2026
Аграрыі Брэсцкай вобласці на сённяшні дзень, 14 кастрычніка, накапалі звыш 500 тысяч тон цукровых буракоў. Ураджайнасць салодкіх караняплодаў у паўднёва-заходнім рэгіёне пакуль не самая высокая — на ўзроўні 415 цэнтнераў з гектара. Усяго ж убрана 56 працэнтаў плошчаў, паведамляе SB.by.