Навiны
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Бераставіцкім раёне
У Бераставіцкім раёне два чалавекі загінулі ў ДТЗ, паведамілі БелТА ў МУС.
Расказваем, як у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці праводзяць эксперыменты па вырошчванні элітнага насення
ААТ «Малабераставіцкая элітгас» нярэдка прымае ў сябе журналістаў, бо тут спецыялізуюцца на вырошчванні элітнага насення бульбы, збожжавых і рапсу, якое потым «разлятаецца» па ўсёй краіне. Аб тым, як кланіраваць бульбу і вырасціць культуру з прабіркі, расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Хабец — чалавек, які любіць сваю прафесію ўсім сэрцам, а таксама родную зямлю, на якой працуе ўжо больш за 20 гадоў.
Прыродны цуд беларускіх выкапняў
Незвычайная калекцыя крэменя сабрана ў Бераставіцкім раёне. Музей знаходзіцца ў сярэдняй школе аграгарадка Вялікія Эйсманты. Тут можна ўбачыць экспанаты, якія нагадваюць работы скульптараў, настолькі адшліфавана і выразна яны выглядаюць. А між тым, рука чалавека не мела да гэтага ніякага дачынення — усё зрабіла прырода. А пытлівыя месцічы сабралі падарункі беларускіх нетраў, каб наблізіцца да спрадвечных загадак зямлі.