Навiны
374
Як бяспечна і якасна атрымліваць адукацыю за мяжой?
02.05.2025
Моладзь заўсёды iмкнецца стаць самастойнай. Вырвацца з-пад апекi бацькоў i настаўнiкаў, расправiць крылы i... адправiцца ў якую-небудзь далеч. Так, сучасныя маладыя людзi больш прагматычныя, чым рамантычныя. Да жадання паглядзець свет яны дадаюць цэлы спiс карыснасцяў: вопыт самастойнага жыцця, развiццё навыкаў мiжкультурнай камунiкацыi, знаёмства з адукацыйнымi сiстэмамi iншых краiн, павышэнне ўзроўню валодання замежнай мовай, адкрыццё новых кар’ерных перспектыў. Рэалiзаваць усё гэта iм дапамагае дзяржава — для студэнтаў беларускiх ВНУ ёсць выдатная магчымасць вучыцца па праграме абмену. Падрабязна аб ёй расказвае прарэктар па вучэбнай рабоце i iнтэрнацыяналiзацыi адукацыi БДУ Вiктар Кочын.