Навiны
Чаму дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны для беларусаў — святая і асаблівая дата
У 1998 годзе, згодна з Указам Прэзідэнта, 22 чэрвеня займела статус Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Усакавіку 2022 года ў назву былі ўнесены змяненні, і цяпер кожнае 22 чэрвеня для беларусаў – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Усе памятныя мерапрыемствы ў чарговую гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны традыцыйна пачынаюцца ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Абарона Цытадэлі, якая доўжылася 32 дні, назаўсёды застанецца ў ліку гераічных старонак нашай гісторыі. Подзвіг людзей, якія склалі тут галовы, з'яўляецца беспрэцэдэнтным у гісторыі чалавецтва.
У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Страшная трагедыя абрынулася 85 гадоў таму на беларускі народ. Нямецка-фашысцкія захопнікі ўварваліся на тэрыторыю СССР. Вераломна, у начны час, без папярэджання. Беларусь смуткуе ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. На Гродзеншчыне жыхары таксама ўшанавалі памяць аб бязвінных ахвярах...
22 чэрвеня, роўна ў 12.00, на хвіліну ўся наша краіна замерла ў журботным маўчанні...
Гэтая традыцыя аб’ядноўвае пакаленні, нагадваючы аб цане Вялікай Перамогі і ахвярах вайны.
У ноч з 21 на 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці пройдзе канцэрт-рэквіем
Госці з розных куткоў Беларусі і замежжа 21 чэрвеня збіраюцца ў Брэсце, каб ушанаваць памяць абаронцаў, якія першымі ў Вялікую Айчынную вайну прынялі на сябе ўдар фашыстаў, паведамляе news.by.
Швед на адкрыцці памятнага знака ахвярам генацыду ў Магілёве: тут наш смутак і дух няскоранага народа
Тут наш смутак і дух няскоранага народа. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед у час адкрыцця памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае БелТА.
Помнік савецкім пагранічнікам адкрылі каля сцен Брэсцкай крэпасці
Каля Паўночнай брамы мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» 21 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі скульптурную кампазіцыю «Савецкім пагранічнікам прысвячаецца». У цырымоніі прыняў удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.