Навiны
Адразу ў двух рэгіёнах Беларусі адбудуцца фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026»
Па восені не толькі куранят лічаць. Збіраюць шчодры ўраджай — плён стараннай працы людзей і смачныя дары прыроды. Ударна папрацавалі сёлета і хлебаробы — у рэгіёнах падводзяць збожжавыя вынікі. Абласныя «Дажынкі-2026» ужо адбыліся на Брэстчыне, Гродзеншчыне і Міншчыне. У гэту суботу святочную эстафету аграрыяў падхопяць Магілёўшчына і Гомельшчына. А праз тыдзень каравайны карагод закальцуе Віцебшчына. Мы даведаліся, дзе і як будуць сустракаць гасцей у найбліжэйшыя выхадныя. Далучайцеся — будзе гарантавана цікава, весела і смачна!
Школа мужнасці для дзяцей. Ваенна-патрыятычны клуб пад эгідай МНС адкрылі ў Калінкавіцкім раёне
У Калінкавіцкім раёне адкрылі ваенна-патрыятычны клуб МНС «Абярэг», паведамілі БелТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Як Калінкавічы рыхтуюцца да абласных «Дажынак»: ідзе маштабнае абнаўленне райцэнтра
Да маштабнага абнаўлення ў райцэнтры, які стане сталіцай фестывалю працаўнікоў вёскі ўсёй Гомельшчыны, прыступілі яшчэ летась. А ў апошнія некалькі месяцаў падрыхтоўка да свята максімальна актывізавалася, і цяпер на многіх аб’ектах выходзіць на фінішную прамую. Яна аб’яднала ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна.
У Калінкавічах кіроўца перавысіў хуткасць і збіў жанчыну з каляскай, суд вынес прысуд
Пракуратура Калінкавіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 27-гадовага мужчыны, якому інкрымінавана парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці, перадае БелТА.
Подзвігі на зямлі і ў небе
Для гітлераўскага камандавання Калінкавіцкі вузел чыгуначных і шасэйных дарог меў выключную важнасць, а таму вораг прыняў усе меры для ўмацавання сваіх пазіцый. Аднак доўгачасовыя абарончыя збудаванні, канцэнтрацыя вялікай колькасці танкаў, гармат і мінамётаў не спынілі наступленне савецкіх войскаў. Кровапралітныя баі разгарнуліся на зямлі і ў небе. Нягледзячы на тое, што сітуацыю яшчэ ўскладняла цяжкапраходная балоцістая мясцовасць і няўстойлівае надвор’е, калі моцныя маразы раптоўна змяняліся адлігай, чырвонаармейцы паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі. Толькі за вызваленне Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў савецкія войскі заплацілі вельмі высокую цану — у сотнях брацкіх магіл спачываюць тысячы нашых салдат і афіцэраў.