Навiны
83
Карціна Ван Гога прададзена за рэкордныя $190 млн: перад аўкцыёнам разгарэўся скандал
20.11.2026
Карціну Вінцэнта Ван Гога «Квітнеючыя каштаны» прадалі за $190,4 млн на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку 18 лістапада. Гэта самая высокая цана, якую калі-небудзь плацілі за твор мастака на публічных таргах. Пры гэтым продаж ледзь не сарваўся праз спрэчку са спадчыннікамі ранейшых уладальнікаў палатна, паведамляе AFP.