Навiны
Легендарнай «Несцеркай» адкрылі юбілейны 100-ы сезон артысты Коласаўскага тэатра
100-ы, юбілейны сезон артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адкрылі 21 верасня легендарным спектаклем «Несцерка». Пра гэта паведамляе БелТА.
Больш за чвэрць стагоддзя Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру
Больш за 25 гадоў творчага жыцця артыст Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру. За гэты час ім сыграна больш за 60 роляў самага рознага кшталту — вострахарактарных, камедыйных, драматычных. Сярод найбольш значных работ мінулых гадоў — Валодзька ў трагікамедыі «Трыбунал» А. Макаёнка, граф Рэтланд у гістарачнай хроніцы «Генры VI» У. Шэкспіра, Франсуа ў дэтэктыве «Загадка дома Вярнье» А. Крысці, гарадскі прарок Ільюк з інсцэніроўкі рамана У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казачныя персанажы — Алесь з «Купальскай ночы» Ю. Куліка, Певень з «Кошчынага дома» С. Маршака, Воўк з «Вядзьмаркі і Дыназаўрыка» А. Якімовіча, Жук-Рагач з «Казявачкі» Т. Уфімцавай…