Навiны
Кубак Будучыні па хакеі з удзелам каманд Беларусі і Расіі стартуе ў «Чыжоўка-Арэне»
На лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны» стартуе традыцыйны міжнародны турнір па хакеі з удзелам лепшых маладых гульцоў з дзвюх краін «Кубак Будучыні», паведамляе БелТА.
Зборная Беларусі-U20 атрымала першую перамогу на хакейным Кубку Будучыні ў Новасібірску
Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі атрымала першую перамогу на Кубку Будучыні ў Новасібірску, паведамляе БелТА.
З якім настроем нашы хакеісты пачынаюць Кубак Будучыні
У Мінску стартуе Кубак Будучыні па хакеі. На лёдзе «Чыжоўка-арэны» сустрэнуцца зборныя Беларусі U18 і U20 і зборныя Расіі U17 і U18. Традыцыйны турнір, як адзначаюць спецыялісты, з’яўляецца ступенькай для росту маладых хакеістаў. Найперш таму, што гэта выступленне за краіну. Выклік у нацыянальную зборную — гэта не толькі вялікі гонар і давер, але і адказнасць. Падчас адкрытай трэніроўкі каманд, даведаліся, як нашы хакеісты будуць з ёй спраўляцца і чаго чакаюць ад турніру. Дарэчы, у 2023 і 2024 гадах пераможцамі Кубку Будучыні станавіліся менавіта беларускія хакеісты.