Навiны
Што прапануе наведвальнікам «БелЭкспа»?
8 мая, напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, як і абяцаў прадстаўнікам працоўных калектываў Мінскага гарадскога тэхнапарка ў студзені гэтага года, афіцыйна адкрыў унікальны Мінскі міжнародны выставачны цэнтр. Чаму ўнікальны? Таму што гэта сапраўды грандыёзнае двухпавярховае збудаванне, якое не мае аналагаў у Беларусі, агульная плошча якога (закрытая і адкрытая часткі) складае больш за 37 тысяч квадратных метраў.
Ужо зарэгістраваліся 510 кампаній з 11 краін. Падрыхтоўка да «Белагра-2025» набірае абароты
Падрыхтоўка да міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2025» набірае абароты, аб сваім жаданні ўдзельнічаць ужо заявілі 510 кампаній з 11 дзяржаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.