Навiны
129
У год свайго юбілею народная артыстка Беларусі Наталля Руднева стане гераіняй вечара ў Вялікім тэатры Беларусі
21.10.2026
Больш за 40 оперных партый за 30 гадоў сольнай кар’еры на беларускай опернай сцэне — усё творчае жыццё. Як такое забыць? Як не адзначыць? Тым больш што яна працягвае ўплываць на тэатр і беларускае музычнае мастацтва. Цяпер Наталля Аляксандраўна дзеліцца досведам з новым пакаленнем вакалістаў: яна — дацэнт кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і ў тэатры ўжо працуюць яе вучні, а некаторыя салісты прайшлі праз выхаванне Наталлі Рудневай, калі яна кіравала групай стажораў Вялікага.