Навiны
Амфітэатр у Маладзечне сабраў любіцеляў роднай культуры. Фестываль беларускай песні і паэзіі адкрыўся
Любіцелі беларускай культурнай спадчыны і здабытку сабраліся 13 чэрвеня на канцэрце-адкрыцці XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «МАЛАДЗЕЧНА-2025», паведамляе БелТА.
XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Мала93ечна — 2025» пройдзе 13 і 14 чэрвеня
Дарэчы, акунуцца ў фестывальную атмасферу жыхары і госці горада змогуць задоўга да названых дат. Старт музычнаму марафону арганізатары дадуць ужо 10 чэрвеня штодзённымі канцэртнымі праграмамі творчых калектываў Мінскай вобласці і агульнарэспубліканскімі акцыямі на Цэнтральнай плошчы і ў Палацы культуры горада Маладзечна, прэзентацыямі кніг і літаратурных праектаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча, шматлікімі мастацкімі майстар-класамі, паказамі тэатральных пастановак для гледачоў рознага ўзросту ў Мінскіх абласных драматычным тэатры і Тэатры лялек «Батлейка», а таксама цікавымі сустрэчамі з вядомымі творчымі людзьмі на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна.