Навiны
804
Звяры прыходзяць на досвітку, або Дзённік аднаго турпаходу
29.05.2026
Хібіны — найбуйнейшы на Кольскім паўвостраве горны масіў — яшчэ гадоў 15 таму быў амаль невядомы турыстам за межамі Мурманскай і некалькіх суседніх з ёй абласцей. Сёння, разам з Тэрыберкай, гэта адзін з модных кірункаў у тым ліку і для беларускіх аматараў «экстрэмальных падарожжаў» (якіх у нашай краіне нямала, і не толькі сярод моладзі). Тут можна ўбачыць адначасова і тайгу, і тундру, і здаецца, «іншапланетную» каменную пустыню...