Навiны
Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый расказалі пра ключавыя напрамкі работы ў Год беларускай жанчыны
На сустрэчы ў Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, дзе эксперты расказалі аб ключавых праектах і ініцыятывах, якія рэалізуюцца грамадскімі аб’яднаннямі ў Год беларускай жанчыны і накіраваны на падтрымку нашых суайчынніц, умацаванне інстытута сям’і, развіццё жаночага лідарства і іншае.
Алічбоўка помнікаў і пошук артэфактаў: ФПБ і «Патрыёты Беларусі» пашыраюць супрацоўніцтва
Пагадненне аб гэтым падпісалі сёння ў нацыянальным прафцэнтры старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько і старшыня РГА «Патрыёты Беларусі» Мікалай Зарубіцкі.
У Жодзіне каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам устанавілі інфармацыйны стэнд
Мерапрыемства адбылося ў рамках сумеснага праекта ФПБ і РГА «Патрыёты Беларусі» «Захаваем гісторыю». Ініцыятыва накіравана на захаванне гістарычнай памяці і прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да мінулага Беларусі. Грамадскія арганізацыі алічбоўваюць гістарычныя даныя і ў далейшым устанаўліваюць па ўсёй краіне ў памятных месцах інфармацыйныя стэнды з нанесеным спецыяльным QR-кодам. Код вядзе на інтэрнэт-платформу, дзе можна даведацца пра гісторыю канкрэтнага месца, праслухаць аўдыязапіс і нават прагледзець гістарычнае відэа.