Навiны
Новы сезон Купалаўскага тэатра адкрые 1 верасня спектакль «Паўлінка»
Спектакль «Паўлінка» традыцыйна адкрые 107-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 1 верасня. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў, перадае БелТА.
Беларуская класіка: Погляд збоку, альбо Эксперымент, падчас якога гледачы выберуць будучы спектакль у Купалаўскім
Першыя гледачы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў новым сезоне прыйдуць яшчэ да афіцыйнага яго адкрыцця, якое адбудзецца 1 верасня — традыцыйна спектаклем «Паўлінка». Але ўжо 30-га жніўня адбудзецца фінал адмысловага праекта «Купала. Лабараторыя», які сёлета тэатр арганізаваў упершыню. Яго вынікам стануць эскізы спектакляў, якія ствараюцца цягам гэтага тыдня з удзелам запрошаных з Расіі рэжысёраў, якія працуюць з беларускай нацыянальнай драматургіяй.
Спектакль «Паўлінка» традыцыйна адкрыў новы сезон у Купалаўскім тэатры
Новы, 106-ты сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адкрыўся традыцыйным паказам спектакля «Паўлінка». Аб гэтым журналістам расказала галоўны адміністратар Купалаўскага тэатра Аксана Нікіціна, перадае БелТА.